Лірыка ціхага палявання

Нарэшце, дачакаліся! Грыбы пайшлі! Адразу ўсе перасталі гаварыць пра бульбу. Усюды: у транспарце, на рабоце, у магазіне — размова пра грыбы: дзе, якія і колькі. Выпадковы спадарожнік у цягніку трэці раз перапытваў па тэлефоне нябачнага субяседніка: “Колькі-колькі? 100 белых грыбоў? Ды не можа быць!” Націснуў кнопку. Пасядзеў, падумаў і прамовіў: “Хлусіць, напэўна!”.
На наступны дзень бацька запрагае каня, і наш Орлік няспешна вязе нас у лес. Вось мы і на месцы. Цёплы сонечны дзянёк. Настрой цудоўны. Павольна іду, зачароўваюся лесам, удыхаю сасновы водар. Здалёк чую ўзнёслы голас мужа: “Сюды, хутчэй!”. Падыходжу. На імху сярод сосен растуць баравікі. Адразу сем штук. Як на малюнку, усе на падбор. Ножкі тоўсценькія, шапачкі карычнева-шакаладныя. Прыгажосць! Муж велікадушна дазваляе мне іх зрэзаць, а сам спяшаецца далей. Усё! Свята душы забяспечана!
А вось і мой першы грыб. Дужы, на высокай ножцы, зверху на шапачцы жоўты лісцік. Ціхенька радуюся сваёй знаходцы. Сярод шораху галінак і цёплага подыху ветру выплываюць, гучаць радкі. Ці то ўспомнілася прачытанае, ці то сачынілася:
Тихая радость от тихой охоты…
Прочь все проблемы, болезни, заботы!
Лес, тишина и грибы как подарки –
Эти мгновения радостны, ярки!
Галіна БРАТЧУК.
НА ЗДЫМКУ: фотапамяць аб адным з ціхіх паляванняў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.09.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!