Незабыўная “фотасесія”

Вяселле – пачатак новага і невядомага жыцця для маладых. Гэта — падзея, якая заўсёды будзе ўспамінацца з асаблівым хваляваннем. Аднак сам дзень урачыстасці пралятае як адно імгненне. А як хочацца запомніць усё, што было, да драбніц! З цягам часу асобныя моманты паступова сціраюцца з памяці. Адзінае, што ўваскрашае шлюбны дзень такім, якім ён быў, — гэта відэаздымка. Прыходзяць тут на дапамогу і фатаграфіі з вясельнага альбома. Яны таксама даюць магчымасць кожны раз, як толькі праглядаеш фотаальбом, яшчэ раз перанесціся на ўрачыстаць, перажыць незабыўныя моманты, яшчэ раз успомніць той самы шчаслівы дзень.
Альбом з вясельнымі фотакарткамі — скарбніца ўспамінаў. Ён сапраўды з’яўляецца прадметам гонару, калі маладыя сфатаграфаваліся ў розных месцах, часам, нават самых незвычайных. Таму цяпер ён і яна падчас урачыстасці імкнуцца як мага больш адлюстраваць сябе ў… каля… з… на фоне… побач…
Не сакрэт, што многія маладыя пары цяпер фатаграфуюцца на плошчы райцэнтра, у гарадскім парку, асабліва ля дрэва любові і сямейнай вернасці, на вуліцах горада… А ў апошні час тыя, хто сябе толькі што звязаў вузамі Гіменея, ідуць фатаграфавацца да гарадскога стадыёна. Любімым месцам становіцца і вакзал. Нядаўна “чыгуначная” вясельная фотасесія адбылася ў Ірыны і Аляксандра Максімукоў.
Прыгожа, незвычайна, рамантычна.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: маладая сямейная пара Ірыны і Аляксандра Максімукоў на чыгуначным вакзале г.Маларыта падчас вясельнай “фотасесіі”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 30.09.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.