Карагод пад песні маладосці

Сустрэчы з жыхарамі вёсак Дубічна і Паўлопаль, многіх іншых, якія правялі работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі дома разам з калектывам аўтаклуба, прысвячаліся Дню пажылых людзей. Немаладому вяскоўцу, які жыве далёка ад райцэнтра, а значыць ад усіх асноўных служб і устаноў, іншы раз складана вырашаць жыццёвыя праблемы. Каб даць магчымасць вясковым пенсіянерам задаць свае набалелыя пытанні, у мерапрыемствах прынялі ўдзел старшыні сельскіх Саветаў, прадстаўнікі аддзела пагранічнай службы, райаддзела па надзвычайных сітуацыях, спецыялісты тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
А адпачыць душою далі магчымасць удзель­нікі аўтаклуба. Яны парадавалі жыхароў вёсак канцэртнай праграмай з добра вядомымі ўсім і любімымі песнямі. Аб пазітыўным настроі ўдзельнікаў сустрэчы сведчыў дружны карагод, які сабраў у танцы амаль усіх вяскоўцаў.
Таццяна БОЙКА, інспектар аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы з жыхарамі вёскі Паўлопаль.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 3.10.2015 г.

Добавить комментарий


www.velotime.com.ua/category/shosseynye-velosipedy/

www.seotexts.com

velomarket.org.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!