Творы на любы густ

Фонды Маларыцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы пастаянна папаўняюцца новымі выданнямі. Толькі за верасень гэтага года бібліятэка іх атрымала на 73 мільёны рублёў. З гэтай сумы на 15 мільёнаў набыта даведачная і энцыклапедычная літаратура.
— За верасень закуплена 1900 экзэмпляраў кніг рознай тэматыкі для дзяцей і дарослых, мужчын і жанчын, — кажа Вера Наўрасюк, загадчыца аддзела камплектавання і апрацоўкі. – Мы запрашаем чытачоў у бібліятэку пазнаёміцца з новымі кнігамі беларускіх і расійскіх выдавецтваў. Уся літаратура прыгожа аформлена. Адзін толькі яе выгляд выклікае жаданне ўзяць у рукі і пагартаць. Акрамя кніг, у нас з’явіліся новыя CD і DVD-дыскі, на якіх запісаны творы нацыянальнай і сусветнай класікі, а таксама песні, казкі…
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вера Наўрасюк знаёміць з новымі паступленнямі кніг-энцыклапедый.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 3.10.2015 г.

Добавить комментарий


>medicaments-24<

best-cooler.reviews/best-thermoelectric-cooler-reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!