Чаму я іду галасаваць?

Валянціна Гатоўчыц, загадчыца гароднінасховішча СВК “Дарапеевічы”:
Ісці на выбары ці не – нават такое пытанне перада мною не стаіць. Вядома ж, ісці! Гэта мой грамадзянскі абавязак. Я выгадавалася ў сацыяльна актыўнай сям’і – мае бацькі заўжды ішлі на выбары як на свята. І цяпер мая маці, хаця яна ўжо ў даволі сталым узросце, яшчэ актыўна ўдзельнічае ў многіх грамадскіх мерапрыемствах як народны майстар Беларусі. Калі глядзіш па тэлевізары на праблемы бежанцаў, якія ўцякаюць ад вайны, становіцца страшна. І міжволі думаеш і ацэньваеш: Беларусь – гэта астравок міру, спакою. І гэтым трэба даражыць. Найбольш, як нічым іншым.
30 гадоў працую ў роднай гаспадарцы. Незвычайныя перамены, якія мелі месца ў ёй, адбываліся на маіх вачах. Я памятаю час трыццацігадовай даўніны, калі ўраджайнасць зерневых у нас была ў 3-3,5 раза ніжэйшая, чым, напрыклад, сёлета. Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы, мадэрнізацыі, новым тэхналогіям, у нас адбылася сапраўдная рэвалюцыя. Узяць, напрыклад, умовы, у якіх мы, работнікі раслінаводчай галіны, працуем. Усю гароднінную прадукцыю, а вырошчваем мы цыбулю і бульбу, перапрацоўваем пад дахам сучаснага гароднінасховішча – перабіраем, затарваем, прадаём. Даўно ўжо забытыя бурты, калі даводзілася працаваць пад снегам і дажджом. Наогул, мне вельмі прыемна, што ў нашага сельгаскааператыва высокая рэпутацыя. Дасягненні гаспадаркі прызнаны на самым высокім узроўні – сельгаскааператыў ужо які год запар выходзіць пераможцам у рэспубліканскіх, абласных, раённых спаборніцтвах. Я пайду на выбары, аддам свой голас за прадказальнасць і стабільнасць, якія ёсць у нас цяпер.

Опубликовано в «ГЧ» 3.10.2015 г.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!