Вучоба піянераў-юнкораў

У раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адкрылася раённая школа піянерскага актыву. У мерапрыемстве прымалі ўдзел юнкоры піянерскіх дружын раёна.

У дружным, вясёлым сяброўскім коле піянеры-юнкоры вучыліся пісаць заметкі, артыкулы, ствараць школьныя газеты. А яшчэ ўсіх чакалі цікавыя і пазнавальныя конкурсы. А сапраўднымі падарункамі для хлопчыкаў і дзяўчынак сталі выступленні ўдзельніцы рэспубліканскага профільнага лагера “Лідар-патрыёт” Ганны Мірчук (піянерская дружына “Арыенцір” ДзУА “Мельніцкая БШ”) з творчым нумарам “Няхай будзе мір!” і аб’яднання па інтарэсах “Танцавальны” з нумарам “Недзіцячы час” пад кіраўніцтвам Алы Мікалаеўны Шабогінай.
Хацелася б пажадаць усім піянерам-юнкорам творчых поспехаў і цікавых ідэй.
Аксана СЛУЦКАЯ і піянеры-юнкоры, удзельнікі раённай школы піянерскага актыву.
НА ЗДЫМКУ: у час адкрыцця школы піянерскага актыву.

Опубликовано в «ГЧ» 7.10.2015 г.

Добавить комментарий


777.techno-centre.niko.ua

ford.niko.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!