Узлёт душы ад беларускага слова

Цікавымі мерапрыемствамі былі напоўнены вераснёўскія школьныя будні ў вучняў Мельніцкай базавай школы.

Яны штодзённа наведвалі бібліятэку, дзе была арганізавана выстава “Чытаем беларускую кнігу”, удзельнічалі ў конкурсе сачыненняў “Любімы герой прачытаных кніг”, выпускалі насценныя газеты “Юныя таленты”, удзельнічалі ў літаратурнай віктарыне “Я і кніга”, спаборнічалі ў конкурсе чытальнікаў “Чарадзеі роднага слова”. Усе мерапрыемствы тыдня былі прысвечаны Дню беларускага пісьменства.
Найбольш уражанняў ва ўсіх засталося ад урока “Узлёты душы”, які правяла настаўніца Марыя Пятроўна Федарук. Бо гэта быў не проста стандартны ўрок, а падарожжа ў гісторыю беларускага пісьменства з элементамі тэатральнай пастаноўкі, у якой госцем свята быў Нязнайка. Сапраўдным адкрыццём стала сустрэча з таленавітым чалавекам, паэтам-земляком Мікалаем Вікенцьевічам Губеем. Чаму адкрыццём? Таму што многія вучні і не здагадваліся, што гэты чалавек доўгі час жыў у Мельніках, працаваў у школе мастаком-афарміцелем і пісаў цудоўныя вершы, якія ўвайшлі ў 5 зборнікаў. Як зачараваныя слухалі мы вершы паэта пра прыроду, узаемаадносіны чалавека з навакольным светам, сяброўства, маральныя каштоўнасці. Узнёсла і натхнёна чыталі яго вершы і самі вучні – Мікалай і Мікіта Ківачукі, Ганна Мірчук, Юлія Смаль, Насця Кірылава, Дар’я і Аляксандра Косік, Сафія Максімук, Мікіта Іолап. А сам паэт пазнаёміў нас з вершамі, якія яшчэ не ўвайшлі ў яго зборнікі.
Сустрэча прайшла на адным дыханні. Бо кожны радок, што гучаў, кранаў душу і сведчыў аб багацці беларускага слова.
Юлія СМАЛЬ, вучаніца 6 класа Мельніцкай базавай школы.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.

Опубликовано в «ГЧ» 7.10.2015 г.

Добавить комментарий


best-cooler.reviews

www.rs-clinic.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!