З усмешкай кожны дзень радасны

Сусветны дзень прадухілення суіцыду штогод праводзіцца па ініцыятыве Міжнароднай асацыяцыі па прадухіленні самагубстваў пры актыўнай падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і пад патранажам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ва ўстановах адукацыі Маларытчыны ў гэты дзень прайшлі шматлікія мерапрыемствы.

Скажам, у раённай гімназіі прайшоў дзень усмешак. Ён пачаўся з акцыі “Падары ўсмешку сябру”. Вучні 1-11 класаў той жа ўстановы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якія прапаноўвалі педагогі Наталля Асіпук, Алена Некрашэўская, Вольга Махнавец, Ларыса Сцепанюк. Вучні адзін аднаму і настаўнікам на перапынках дарылі вясёлыя смайлікі, малявалі калажы “Мае жыццёвыя арыенціры”, расказвалі смешныя гісторыі з уласнага жыцця, спявалі жартоўныя песні. Закончыўся дзень усмешак агульнагімназічным флэш-мобам “Танцуй і весяліся разам з намі”.
— Па жыцці неабходна ісці з усмешкай, — пераканана Алена Некрашэўская, педагог-псіхолаг гімназіі. – Яна неабходна кожнаму з нас так, як паветра, вада, прадукты харчавання. Псіхатэрапеўты невыпадкова сцвярджаюць, што калі чалавек усміхаецца, ён змяншае ўздзеянне стрэсу на арганізм. Людзі пачынаюць адчуваць сябе больш бадзёрымі, упэўненымі. Усмешка, безумоўна, перайначвае навакольны свет. І як вынік — у чалавека змяняецца настрой, а значыць, у рэшце рэшт знікаюць і перадумовы да суіцыду. Неабходна гэта памятаць і рабіць так, каб на кожным уроку вучні як мага больш усміхаліся.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час дня усмешак у раённай гімназіі.
Фота аўтара.

Опубликовано  в «ГЧ» 7.10.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


surrogacycmc.com

https://sledoc.com.ua

Нашел в интернете интересный блог , он описывает в статьях про хантер цена poliv.ua/