Раённы фініш “Шкаліяды”

На гарадскім стадыёне г.Маларыты прайшоў другі этап рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы “Шкаліяда”. Яна праводзілася ў рамках праграмы Сусветнага дня лёгкай атлетыкі Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый.

Сваімі спартыўнымі сіламі мераліся вучні 3-4 класаў устаноў адукацыі Маларытчыны. Юныя спартсмены спаборнічалі ў бегу на дыстанцыі 30 метраў, 500 метраў (дзяўчынкі) і 800 метраў (хлопчыкі), скачках у даўжыню з месца, кіданні мяча (вага 150 грамаў) з месца. Кожны ўдзельнік дэманстраваў сваю сілу, вынослівасць, спрыт ва ўсіх 4 відах праграмы. Па выніках спаборніцтваў “Шкаліяды” ў асабістым заліку лепшыя юныя спартсмены атрымалі ўзнагароды. Хутка яны будуць абараняць гонар раёна на аналагічных абласных спаборніцтвах.
На здымку: старт для хлопцаў-бегуноў на дыстанцыі 800 метраў.

Опубликовано в «ГЧ» 7.10.2015 г.

Добавить комментарий


http://kapli.kiev.ua/

www.seotexts.com/rerayting/

http://avtomaticheskij-poliv.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!