Дапаможам Савелію бачыць

Калі ў сям’ю прыходзіць бяда, мы забываем пра ўсё. А калі ў сям’і хворыя дзеці – тым больш.
Бяда нечакана прыйшла і ў сям’ю Настассі Яўгенаўны Харлампавай. Яе 2-гадовы сын Савелій, інвалід І групы, перанёс ужо дзве аперацыі, якія хлопчыку рабілі ў спецыялізаваных рэспубліканскіх Цэнтрах. Цяпер Савелію ўрачы-афтальмолагі паставілі яшчэ адзін несуцяшальны дыягназ: атрафія зрокавых нерваў. Хлопчык не бачыць.
Маці Савелія знайшла спецыялістаў, якія параілі завезці яго да ізраільскіх афтальмолагаў на кансультацыю з наступным лячэннем, гэта значыць з аперацыяй. Вядома, дапамога замежных спецыялістаў не бясплатная, яна патрабуе немалых сродкаў, сабраць якія сям’і хлопчыка і родным не пад сілу.
Таму яны звяртаюцца за дапамогай да ўсіх нас, неабыякавых людзей, з просьбай паахвяраваць сродкі на лячэнне Савелія за мяжою.
У ЦБУ № 120 ААТ “ААБ Беларусбанк” адкрыты дабрачынны рахунак, на які можна пералічваць грошы.
“Беларусбанк” ЦБУ №120 філіял 100 №000008 на імя Харлампавай Настассі Яўгенаўны.
Родныя Савелія Харлампава загадзя дзякуюць усім, хто акажа дапамогу ў зборы сродкаў на лячэнне хлопчыка.

Опубликовано в «ГЧ» 10.10.2015 г.

Добавить комментарий


https://progressive.ua

farm-pump-ua.com/danabol.html

автополив газона своими руками
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!