У каго лепшае падвор’е?

Падведзены вынікі традыцыйнага агляду-конкурсу “Лепшае ветэранскае падвор’е-2015”.
Найбольш удзельнікаў агляду-конкурсу выбралі намінацыю “Ад прыроды – матэрыял, ад майстра – талент”. У ёй пераможцамі сталі Васіль Адамавіч і Фядора Мікалаеўна Літвін з в.Мельнікі. Вадзім Шпетны, намеснік старшыні райвыканкама, уручыў ім дыплом і каштоўны падарунак. Мікалай Фадзеевіч і Аляксандра Іванаўна Раманюкі з в. Дарапеевічы з рук Уладзіміра Бойкі атрымалі прыз ад Маларыцкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, а сям’я Івана Уладзіміравіча і Ніны Емяльянаўны Шаульскіх з в.Арэхава ад раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу — заахвочвальны прыз, які ўручыў Віктар Марушаў.
У намінацыі “Лепшы жывёлавод” першае месца прысуджана сям’і Фёдара Іванавіча і Марыі Карнілаўны Сергіевіч з в. Старое Забалацце. Ад райвыканкама яны атрымалі дыплом і каштоўны падарунак. Маларыцкая раённая арганізацыя “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” заахвочвальным прызом узнагародзіла Пятра Васільевіча і Марыю Афанасьеўну Ківачукоў з в. Арэхава, а раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК адзначыла заахвочвальным прызом Уладзіміра Сцяпанавіча і Вольгу Мікалаеўну Масюкоў з в. Масевічы.
Вызначаны пераможцы і ў трэцяй намінацыі “У садзе ці агародзе”. Лепшымі тут сталі Валерый Іванавіч і Любоў Іванаўна Дземчукі з в. Арэхава, якія ад райвыканкама атрымалі дыплом і каштоўны падарунак. Маларыцкая раённая арганізацыя “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” у гэтай намінацыі заахвочвальным прызом адзначыла Івана Пятровіча і Марыю Аляксандраўну Богуш з в. Хаціслаў, а раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК – Мікалая Якаўлевіча і Антаніну Пятроўну Касцючыкаў з в. Заазёрная.
Арганізатары шчыра ўдзячны ўсім ўдзельнікам за старанную працу, ініцыятыву, руплівасць, актыўную жыццёвую пазіцыю і запрашаюць прыняць удзел у спаборніцтве ў наступным годзе.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: узнагароджанне пераможцаў агляду-конкурсу “Лепшае ветэранскае падвор’е-2015”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 10.10.2015 г.

Добавить комментарий


подробно

Buy Metax-50

https://topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!