Талiсман на шчасце

5 гадоў таму назад у паветры аднаго з залатых кастрычніцкіх дзён прагучаў першы крык самага блізкага мне чалавечка – маёй дочачкі. Напэўна, ніколі раней да таго моманту я не была адначасова такой шчаслівай і, як цяпер ужо разумею, яшчэ зусім не ўяўляла, якое шчасце на самой справе мне было паслана з нябёс. Я трымала малюсенькі камячок у трапяткіх руках, увесь час старалася ўбачыць у рысах маленькага анёльчыка сябе і сваю другую палавінку. Ой, не ведала я тады, што недзе ў тыя моманты сэрца маё, душу і думкі ахутваў вечны клопат мацярынскай любові, выціскаючы з майго розуму ўсё, што дагэтуль жыло ў ім. Што ніколі ў будучым я не змагу абыякава адносіцца і да чужых дзяцей, эпідэмій, няхай нават самых далёкіх войнаў. Што адной з новых звычак стане прыслухоўванне да дыхання дзіцяці днём і ноччу, што няма даражэйшай за лічбу 36,6. Што нават самы жахлівы беспарадак можа выклікаць толькі радасць за дзіця, якое здаровенькае і ўсміхаецца.
Дочачка ціха пасапвала на маіх грудзях. Санітаркі моцна шоргаючы гумавымі тапкамі, ківалі галовамі: “Пакла­дзі ў ложак, прывыкне – напакутуешся…”
Не перакладвала, спрабавала захаваць кожнае імгненне сапраўднага чараўніцтва – першыя дні нашых зносін з дочачкай. Не ведаю, адкуль у мяне, маладой і зусім у гэтай справе нявопытнай, цвёрда засела ў галаве паняцце аб скарацечнасці часу, але мне хацелася паспець адчуць усё, не прапусціць ні маленькай дэталькі. І я атрымлівала асалоду…
…Насуперак усім, хто гаварыў: “Распесціш”. Хто нават уявіць сабе не мог, якое вялікае задавальненне дастаўляла і з кожным днём яшчэ больш дастаўляе мне кожнае імгненне зносін з дачкою. Толькі цяпер, праз 5 гадоў, я адчуваю, як павялічаныя ў сотні разоў клопат і любоў вяртаюцца ў адносінах да мяне. Як залатыя манеткі ў вялікай скрыні, гучаць у маёй галаве словы: “Мамачка, люблю цябе больш за ўсіх на свеце!”.
Дзякую Богу за дар, што дазваляе адчуць непад­робную, шчырую дзіцячую любоў і насіць самае дарагое званне “МАМА”.

Нам говорить не нужно слов,
Перечислять витиеватых мыслей,
Чтоб вновь и вновь доказывать любовь,
Не хватит вечности, не то, что наших
жизней.
Ты для меня волшебный путь
Вселенной,
Заговорённый талисман на счастье.
Как отпечаток самой сокровенной
Моей мечты. Бечёвка на запястье.
Сильней меня, порою чуть добрее,
Ладошки отпечатав на листке,
Умеешь убедить: они же греют!
И в самом деле, всё теплее мне.
И кажется, бывает, что я в детстве.
А ты в который раз меня мудрей.
Рассказываешь быль о королевстве
И раздаёшь советы мудрых фей.
Мы учимся с тобою друг у дружки,
Меняя отраженье в зеркалах,
Мы мать и дочь, скорее две подружки,
Одна река в широких берегах.

P.S. Запрашаю ўсіх, хто жадае, прыняць удзел у літаратурным вечары “Талісман на шчасце” (да Дня маці), які адбудзецца 18 кастрычніка ў 15.00 у чытальнай зале райбібліятэкі.
Таццяна ЕФЛАКОВА, г. Маларыта.

Опубликовано в «ГЧ» 14.10.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Талiсман на шчасце: 2 комментария

  • 18.10.2015 в 10:31 дп
    Permalink

    Такое чувство что в Малорите никто не рожал и ни у кого нет детей которым исполняется 5 лет, тили мы меньше любим своих детей. Показуха. Неужели нет людей более достойных и талантливых людей чтоб о них рассказать .

  • 19.10.2015 в 9:04 дп
    Permalink

    Почему бы не написать о матери которая родила и вырастила детей с большой буквы и наверное у них материнское чувство не меньше.А то печатается человек который сам себя возносит или так удобнее кореспондентам не надо работать и искать людей более достойных они остаются в тени.У нас на Малоритчине ох как много талантливых людей но они скромничают и мера воспитания не дает выставит себя на показ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.