Па вуліцах Любліна – з партрэтам Сцепаніды

Ягелонскі кірмаш традыцыйна праходзіць у другой палове жніўня ў Любліне (Польшча). У ім прымаюць удзел народныя майстры з Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы… Традыцыйна дэманструе на міжнародным кірмашы свае работы і Маларыцкі раённы цэнтр народнай творчасці. Не стаў выключэннем і сёлетні год. На ім свае работы прадстаўлялі Валянціна Струнец, Ала Назарук, Святлана Луцык, Людміла Сакалюк, а таксама Сцепаніда Сцепанюк.
Хутка народная майстрыха з Дарапеевіч адзначыць 80-годдзе з дня нараджэння. Арганізатары кірмашу для Сцепаніды Аляксееўны зрабілі прыемны сюрпрыз. У Любліне па вуліцах горада пачаў курсіраваць аўтобус, на якім размешчаны фотаздымак Сцепаніды Сцепанюк. На ім жанчына — у маларыцкім народным строі за калаўротам. Курсіраваць аўтобус па Любліне будзе да жніўня наступнага года, калі пройдзе чарговы кірмаш.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: адзін з аўтобусаў па вуліцах Любліна курсіруе з фотаздымкам Сцепаніды Сцепанюк.

Опубликовано в «ГЧ» 14.10.2015 г.

Добавить комментарий


http://designprof.com.ua

https://mitsubishi.niko.ua

gazon.net.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!