Службе спрыяюць камфорт і прыгажосць

У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае эстэтычнае афармленне тэрыторыі падраздзяленняў. Мэта конкурсу, які праводзіўся ўжо другі раз, – палепшыць умовы для службы і адпачынку асабістага саставу падраздзяленняў аддзела, садзейнічаць развіццю матэрыяльна-тэхнічнай базы, забяспечыць узорнае ўтрыманне будынкаў і тэрыторый.
Варта адзначыць, што многія падраздзяленні значна змянілі выгляд сваіх тэрыторый. А таму выбраць лепшых з лепшых было няпроста. Кожны вынік працы быў па-свойму індывідуальны, дастойны першага месца. І ўсё ж пераможцам конкурсу быў прызнаны пажарны аварыйна-выратавальны пост № 13 вёскі Макраны (начальнік паста Віктар Літвін). Другое месца заняў пажарны аварыйна-выратавальны пост № 14 вёскі Арэхава (начальнік паста Віталь Бягеза). Завяршыў тройку прызёраў пажарны аварыйна-выратавальны пост № 15 вёскі Чарняны (начальнік паста Андрэй Бойка).
Алена СМАЛЬ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю.
НА ЗДЫМКУ: вадзіцель Сяргей Дамброўскі і камандзір аддзялення ПАВП № 13 в. Макраны Дзяніс Пантыкін – галоўныя рэалізатары ідэі эстэтычнага афармлення тэрыторыі паста.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 14.10.2015 г.

Добавить комментарий


депозиты физ лиц

как экономить деньги советы

www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!