РАЗАМ ЗА БЕЛАРУСЬ

Спакойна, з зацікаўленасцю і адказнасцю жыхары Маларытчыны выбіралі ўладу, паказалі дастаткова высокі ўзровень актыўнасці. На ўчасткі прыйшло 97% усіх выбаршчыкаў. 94% іх аддалі галасы за цяперашняга кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку.

На Маларыцкім-Чыр­во­­на­армейскім выбарчым участку №1 у спіс для галасавання было ўнесена 2114 чалавек. Датэрмінова прагаласавала 39,7% выбар­шчыкаў.
— Акрамя таго, 7 маладых маларытчан упершыню ўдзельнічала ў палітычнай падзеі — выбарах, — кажа Таццяна Тышкевіч, старшыня выбарчай камісіі. – У гэты асаблівы ў іх жыцці дзень маладыя грамадзяне краіны атрымалі шчырыя віншаванні і памятныя сувеніры.
— Я прагаласаваў, таму што гэта — абавязак кожнага грамадзяніна, — гаво­рыць Раман Градзіль. — На мой погляд, удзел у выбарах — паказчык грама­дзянскай сталасці і самастойнай палітычнай пазіцыі. Упэўнены, што ў такой значнай падзеі, як выбары Прэзідэнта, важным з’яўляецца ўдзел кожнага, і кожны голас мае значэнне. Гэты дзень стане незабыўным у маім жыцці.
— У выбарах удзельнічаю першы раз у жыцці, – гаворыць Юлія Назарук. — Было трошкі нават боязна, але супакоіў тата. З ім я і прыйшла на выбарчы ўчастак. Бацька ўсё падрабязна расказаў і растлумачыў.Вельмі прыемна і надзвычай адказна стаяць перад выбарчай урнай з бюлетэнем у руках. Трошкі нават хвалявалася. Разумела, што і мой голас з’яўляецца неабходным і важным. Пераканана, што выбірала будучыню сваю і краіны, яе бяспеку і дабрабыт. Я жыву ў Беларусі і тым ганаруся!
Найбольш выбаршчыкаў на ўчастку назіралася з 11.00 да 13.00. Свой голас за кандыдата ў прэзідэнты прыйшлі аддаць маларытчане рознага ўзросту, некаторыя – нават цэлымі сем’ямі.
— Я прагаласавала за мір, спакой, незалежнасць, працу і стабільнасць Рэспублікі Беларусь, — кажа Яўгенія Няхаева (на здымку), — за тое, каб улада была моцнай, каб у краіне заўсёды і ўсюды панаваў закон і быў парадак. Упэўнена, што сённяшнія выбары стануць асновай для далейшага паступальнага развіцця краіны наперад, бяспекі, для яе росквіту, дабрабыту. Беларусь будзе і надалей толькі прыгажэць і багацець.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Перад уваходам на Маларыцкі-Піянерскі выбарчы ўчастак № 2 сустрэлі сям’ю маларытчанкі Святланы Лушчык (на здымку). Разам з мужам і сынам яна толькі што прагаласавала. І, як прызналася Святлана, усе былі аднадушныя ў сваім выбары. А галасавалі і сама Святлана, і муж, і сын за стабільнасць, за мір і спакой як у краіне ў цэлым, так і ў кожным доме, у кожнай сям’і.
— Голас кожнага з нас важны, — гаварыла Святлана, — бо выбіраем і сваё будучае, і будучае нашых дзяцей, унукаў, таму мы заўсёды ўдзельнічаем у выбарах.
Трэба адзначыць, што на 12 гадзін у той дзень на Маларыцкім-Піянерскім выбарчым участку №2 прагаласавалі ўжо 61,5 % выбаршчыкаў.
Па словах старшыні камі­сіі Галіны Стасюк, у датэр­міновым галасаванні прынялі ўдзел 38% выбаршчыкаў. А ў 48 чалавек, — удакладняла Галіна Анатольеўна, — якія па розных прычынах не змаглі самі прыйсці на выбарчы ўчастак, члены камісіі пабывалі дома.
І тут, як і паўсюдна, адчувалася атмасфера свята. Назіралася вельмі высокая актыўнасць выбаршчыкаў, яны ішлі галасаваць цэлымі сем’ямі. І, вітаючыся адзін з адным, усе абавязкова гаварылі: “Са святам!”.
Добры настрой дадавалі і самадзейныя артысты гарадскога Дома культуры. Быў арганізаваны таксама гандаль.
Ірына КАСЦЕВІЧ.

Самы вялікі ўчастак (2400 выбаршчыкаў) — Маларыцкі-Савец­кі №3, які размяшчаецца ў будынку ААТ “Маларыцкая райаграпрамтэхніка”, суст­ракаў сваіх выбаршчы­каў выключна добрым наст­­роем – гучала музыка, былі наладжаны выставы-продажы, дэгус­тацыі прадук­цыі ААТ “Мала­рыцкі кан­сервава­гарод­ніна­сушыль­ны камбі­нат”, райспажыўтава­рыст­ва, працаваў буфет, быў наладжаны святочны канцэрт. Без цудоўнага настрою не заставаўся ніхто, тым больш, што пры галасаванні за кандыдата, як выказваліся выбаршчыкі, ваганняў не было: з выбарам вызначыліся даўно ўжо. 50-працэнтны рубеж галасавання быў пераадолены ўжо ў першай палавіне дня. Многія ішлі з дзецьмі, унукамі – галасавалі за сваё і іх будучае. І шчыра прызнаваліся, што выбары – гэта ніякі не абавязак, а загад душы, што гэта не столькі абавязак перад дзяржавай, колькі перад самім сабой. Добрая магчымасць прагаласаваць дома была прадастаўлена тым, хто па стану здароўя ў той дзень не мог прыйсці на выбарчы ўчастак. А такіх аказалася больш за 20 чалавек.
— Гэта ў асноўным пенсія­неры, якія неабыякавыя да такой важнай палітычнай падзеі, — сказаў сакратар выбарчай камісіі Анатоль Крэнь. — Яны загадзя тэле­фанавалі і папрасілі, каб ім таксама далі магчымасць прагаласаваць. І яны скарысталіся сваім правам.
Назіральнікі, а яны былі ад БРСМ, райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, дзяржустаноў, грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, раённай арганізацыі ветэранаў, рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, таксама міжнародныя ніякіх прэтэнзій і заўваг на ход галасавання не выказалі. А гэта значыць, што яно праходзіла на высокім арганізацыйным узроўні (на здымку).
Пасля галасавання многія прагульваліся па гораду. 11 кастрычніка для маларытчан было не толькі днём выбараў, але і святам душы.
Ніна СВІЦЮК.

У фае першай гарадской школы, дзе размяс­ціўся Маларыцкі-Школьны выбарчы ўчастак №4, у першыя пятнаццаць хвілін, як пачалося галасаванне, нягледзячы на ранні час было на здзіўленне шматлюдна. Большасць з тых, хто ў дзень галасавання ў 8 гадзін прыйшоў на выбарчы ўчастак, каб аддаць свой голас за будучага Прэзідэнта краіны, былі людзі пажылога ўзросту, тыя, хто прывык успрымаць выбары не толькі як грамадзянскі абавязак прагаласаваць, але і як добрую шматгадовую традыцыю.
— Пенсіянерам зранку не спіцца, — з жартам заўважаў Адам Барысавіч Несцярук, які адзін з першых апусціў бюлетэнь ва урну. І ўжо сур’ёзна дадаў: — Галасаванне — самая важная ў дзень выбараў справа, бо кожны спадзяецца на добрае заўтра, на лепшае жыццё. Таму і не хацелася адкладваць яе на потым.
Надзеі на мір, на тое, што краіна справіцца з усімі праблемамі і будзе працвітаць, выказвалі і многія іншыя, хто спяшаўся прагаласаваць.
Найбольшая актыўнасць на выбарчым участку назіралася бліжэй да 11 гадзін. Дзелавая атмасфера выбараў перапляталася са святочным настроем, які стварала музыка. Маларытчане, аддаўшы свой голас, не спяшаліся ісці дамоў, наведвалі буфет, дзе можна было набыць прысмакі са значнымі скідкамі. Прыўзняты настрой выбаршчыкаў сваёй ветлівасцю і ўсмешкамі падтрымлівалі члены выбарчай камісіі. Іх асаблівую ўвагу адчулі маладыя выбаршчыкі, якія галасавалі ўпершыню. А такіх на ўчастку было чацвёра. Разам з бюлетэнямі для галасавання яны атрымлівалі сувеніры.
— Мне прыемна было прыйсці галасаваць першы ў сваім жыцці раз у сваю родную школу. Першыя выбары – гэта новыя ўражанні, эмоцыі, але і хваляванні, бо і твой голас вырашае будучыню, — дзялілася Кацярына Дзеранок, студэнтка музычнага каледжа (на здымку). Яна прыехала дамоў, каб прыйсці на ўчастак разам з мамай, але цяпер ужо самой рабіць выбар.
У спісы для галасавання на ўчастку былі ўнесены 1992 выбаршчыкі. Той факт, што прагаласавала больш за пяцьдзясят працэнтаў выбаршчыкаў, а значыць выбары адбыліся, выбарчая камісія канстатавала праз 4 гадзіны работы. Але наперадзе было яшчэ шмат часу для галасавання. Да тых, хто па стану здароўя сам не змог прыйсці на выбарчы ўчастак, члены камісіі з урнай для галасавання прыехалі дамоў. Бо на выбарах, калі вырашаецца заўтрашні дзень краіны, важны кожны голас.
Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 14.10.2015 г.

Добавить комментарий


adulttorrent.org

Наша организация предлагает шторы блекаут купить по вашему желанию, недорого.
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!