Грибной соблазн

10 хвілін хадзьбы ад дома – і лес. Дакладней, пасадка, дзе маладыя сосны ўжо добра ўбраліся ў сілу. Яны і хаваюць лясны далікатэс. Асабліва многа розных грыбоў зараз. Не кожны год бывае такім шчодрым на лясное золата. У верасні адразу пайшлі і лісічкі, і падбярозавікі, і сыраежкі, і паддубнякі… На любы густ. Не лянуйся, толькі збірай. Незвычайна многа ўрадзіла сёлета і маслякоў. Іх цэлымі сем’ямі можна сустрэць не толькі на ўзлессі. Маслякі лёгка заўважаюцца. Ды і прыгожыя яны якія! Маслякі любяць расці пасля дажджоў, якія змяняюцца цёплымі начамі. Нарэжаш цэлы кошык іх нават не ўстаючы, бо растуць вельмі густа. Маслякоў так многа, што можа закружыцца галава. Не ведаеш нават, з якога пачынаць збіраць. Думкі і пачуцці блытаюцца. Пра гэта народ трапна заўважыў: грыбоў – хоць касой касі. Вось і я каторы дзень кашу па 2-3 вядры маслякоў за непрацяглы перыяд часу. І праца, і адпачынак, і задавальненне для душы. Ціхае паляванне без адзінага стрэлу. Толькі акуратна шоргае востра наточаны ножык. А калі прыслухаешся, то здаецца, што адчуваеш, як падымае ігліцу кожны грыбок. А тыя маслякі, што сустракаюцца, быццам бы самі дружна цэлымі сем’ямі (па 10-15, а то і больш штук) бягуць насустрач навыперадкі, каб першымі трапіць у вядро.
Па смаку і харчовых уласцівасцях маслякі амаль не ўступаюць іншым грыбам, у тым ліку — белым. Яны таксама – духмяныя, маюць вытанчаны смак і прыдатныя для любой перапрацоўкі. Маслякі тушаць, вараць, смажаць, марынуюць, соляць, сушаць, замарожваюць… У любой страве яны – смаката і разыначка. Таму і цягнуцца людзі ў лес за такім багаццем. Зараз – час грыбнога раю на зямлі.
P.S. Якімі б смачнымі ні былі грыбы, яны могуць нанесці нашаму арганізму шкоду, калі іх няправільна гатаваць. Спецыялісты раяць: перад прыгатаваннем грыбы трэба адварыць мінімум 20 хвілін. За больш кароткі час атрутныя рэчывы проста не паспеюць перайсці ў адвар. Ваду, у якой варыліся грыбы, неабходна зліць і ні ў якім разе не спрабаваць яе на смак. Медыкі папярэджваюць: грыбы не варта ўжываць дзецям і людзям пажылога ўзросту. А збіраць іх трэба толькі ў чыстых лясах, бо грыбы, якія растуць ля аўтамабільных дарог і чыгункі, назапашваюць шкодныя рэчывы, у тым ліку солі цяжкіх металаў.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: дружная сямейка маслякоў.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


220km.net

www.viagraon.com

>www.nissan-ask.com.ua
nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.uanissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.uanissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<>www.nissan-ask.com.ua
nissan-ask.com.ua>www.nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua<
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!