Асабісты прыклад

Найбольш эфектыўнай і эканамічна выгаднай мерай засцярогі супраць грыпу з’яўляецца вакцынапрафілактыка. Сёлета ў раёне плануецца прышчапіць 9689 чалавек – 40% насельніцтва.
У раён паступіла ўжо неабходная колькасць вакцыны. За кошт сродкаў рэспубліканскага, мясцовага бюджэтаў, сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў пачалася вакцынацыя. Зрабіць прышчэпку грамадзяне могуць і за ўласныя сродкі.
На карысць вакцынацыі сведчыць статыстыка. Так, у мінулы эпідсезон 2014-2015 гг., калі было вакцынавана 40% насельніцтва, паказчык захворванняў грыпам і вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі не дасягнуў парогавых значэнняў і не выклікаў эпідэмічнага ўздыму па гэтых інфекцыях. Такая тэндэнцыя адзначаецца на працягу апошніх гадоў з пачаткам масавай імунізацыі насельніцтва супраць грыпу.
Вакцынацыю супраць грыпу праводзяць восенню з той мэтай, каб у чалавека, які зрабіў прышчэпку, мог выпрацавацца імунітэт.
Асабістым прыкладам неабходнасць вакцынацыі супраць грыпу пацвердзілі намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны і галоўны санітарны ўрач раёна Уладзімір Кляцко (на здымку).
Ніна СВІЦЮК.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 17.10.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.