Новы крок у якасці і тэхналогіі збору і перапрацоўкі другасных рэсурсаў зрабілі на КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”

Калі нехта лічыць, што адходы – гэта смецце, ён вельмі памыляецца. Другасныя рэсурсы – даходны бізнес, калі ім сур’ёзна займацца. Добра, што ў нас у краіне гэта зразумелі і шмат робяць для таго, каб такі від дзейнасці стаў рэнтабельным. Вось і ў раёне ўжо праз дзень-другі пачне працаваць лінія сартавання адходаў. А ў той дзень, калі мы былі на прадпрыемстве, работнікі Пінскага вопытна-механічнага завода праводзілі наладку абсталявання. Як праінфармаваў дырэктар КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Аляксандр Пешта, на будаўніцтва памяшкання для лініі сартавання былі выкарыстаны ўласныя сродкі прадпрыемства, а 750 мільёнаў рублёў выдзеліла ДзУ “Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў”, з якой камунальнікі даўно з’яўляюцца дзелавымі партнёрамі. За гэтыя грошы было набыта не толькі абсталяванне для лініі сартавання, але і новы смеццявоз, пагрузчык беларускай вытворчасці. Гэта новы крок у якасці і тэхналогіі збору і перапрацоўкі другасных рэсурсаў.
Па словах Аляксандра Фёдаравіча, на лініі сартавання будуць задзейнічаны 8 чалавек без павелічэння штатнай колькасці працуючых на прадпрыемстве. Асноўны прынцып работы лініі? Тут будуць дасартоўвацца цвёрдыя камунальныя адходы. У цэлым жа разлік робіцца на нас з вамі. Значыць, мы з вамі павінны дапамагаць камунальнікам. У чым? Быць свядомымі і самім раздзяляць адходы, калі іх выкідваем. Балазе, умовы для гэтага ёсць.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: работнікі Пінскага вопытна-механічнага завода праводзяць наладку абсталявання лініі сартавання.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 17.10.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.