“Таптышка” ў гасцях у немаўлят

Маларыцкі кансервава­гароднінасушыльны камбінат неаднойчы выступаў ініцыятарам розных дабрачынных акцый і прэзентацый. Чарговая акцыя была прымеркавана да Дня маці. Прадстаўнікі прадпрыемства – начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і знешнеэканамічных сувязяў Інеса Іванова і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Кацярына Галавій паехалі ў радзільныя дамы Брэста і Кобрына, каб павіншаваць з нядаўнім святам і шчаслівай падзеяй – прыбаўленнем у сям’і, матуль, якія нарадзілі сваіх дзетак менавіта ў Дзень маці – 14 кастрычніка.

У Брэсцкім раддоме ў гэты дзень з’явілася на свет 26 немаўлят – 14 дзяўчынак і 12 хлопчыкаў. У дзве сям’і з Брэста прыйшла двайная радасць – нарадзіліся двайняты. У адной – два хлопчыкі, у другой – сын і дачушка. У Кобрынскім раддоме 14 кастрычніка нарадзіліся 10 дзетак. Маладыя матулі, здавалася, свяціліся ад шчасця. І не дзіўна. Яны атрымалі самы каштоўны і неацэнна дарагі падарунак лёсу – дзіця. І разам з тым парадавала іх увага гасцей. Між іншым, прадстаўнікі Маларыцкага кансервавагародніна­сушыльнага камбіната пры­ехалі не з пустымі рукамі. Кожнай маладой маме яны ўручылі наборы сокаў і пюрэ “Таптышка” для дзіцячага харчавання.
Маладыя мамы нашага раёна, дзеткі якіх растуць на “Таптышцы”, добра ведаюць, якой якаснай, смачнай, карыснай, экалагічна чыстай (бо вырабляецца з сыравіны, вырашчанай у вобласці, без кансервантаў, араматызатараў і фарба­вальнікаў) з’яўляецца пра­дукцыя мясцовага кам­біната. Збіраючы падарун­кі ў радзільныя дамы, арга­ні­затары акцыі хацелі па­знаёміць матуль з розных рэгіёнаў вобласці з дзіцячым харчаваннем, якое вырабляецца ў Маларыце. Выказваючы па­дзяку за смачныя падарункі, пачаставаць якімі сваіх сыночкаў і дачушак мамы змогуць з 4-х месяцаў жыцця дзяцей, жанчыны запэўнівалі, што цяпер не прамінуць увагай на паліцах магазінаў прадукцыю Маларыцкага кансервавагародніна­сушыльнага камбіната.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: прад­стаў­нікі Маларыцкага кансерва­вагародніна­сушыльнага камбіната ўручаюць пада­рункі маладым мамам.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 21.10.2015 г.

Добавить комментарий


https://exstraeconom.kiev.ua

www.chemtest.com.ua/

www.best-cooler.reviews/meet-the-vibe-element-coolers-perfect-choice-for-active-lifestyle/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!