Пра загадкі лёсу

Аддзел бібліятэчнага маркетынгу Маларыцкай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы выдаў чарговы зборнік паэзіі “Загадкі лёсу”. Яго аўтарам з’яўляецца Мікалай Губей з в.Хаціслаў. Для Мікалая Вікенцьевіча гэта ўжо 5-я кніга. Папярэднія таксама ўбачылі свет у Маларыцкай ЦБС. Са зборнікамі “Палёт душы” (2011), “Вытокі жыцця” (2012), “У пошуках ісціны” (2013), “Развагі пра вечнае” (2014), “На парозе Вечнасці” (2014) цяпер можна пазнаёміцца не толькіў раённай бібліятэцы, але і на шматлікіх сайтах у інтэрнэце.
У новым зборніку Мікалая Губея “Загадкі лёсу” пад адной вокладкай сабрана 48 вершаў-чатырохрадкоўяў. Ва ўсіх іх прысутнічае філасофскі роздум пра сэнс чалавечага быцця, яго шчасце, ідэалы, ісціны, якія хвалявалі людзей заўсёды і хвалююць сёння… Паэт разважае пра вечнае і вечнасць, настойліва шукаючы адказы на пытанні, якія з’яўляюцца актуальнымі заўсёды.
Вершы, якія ўвайшлі ў новы зборнік, у Мікалая Губея з’явіліся за адносна кароткі перыяд часу. Усе яны напісаны з 12 па 26 верасня гэтага года.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымках: Мікалай Губей і яго новы зборнік вершаў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 21.10.2015 г.

Добавить комментарий


http://ukrterminal.kiev.ua

www.best-cooler.reviews

www.plasticsurgery.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!