Памятная дата

Адно са святочных богаслужэнняў ў царкве ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в.Ляхаўцы было прымеркавана да 120-годдзя з дня асвячэння прастола храма. Пасля заканчэння боскай літургіі, на якой прысутнічалі таксама і вернікі з навакольных вёсак і райцэнтра, адбыўся хрэсны ход вакол царквы і быў адслужаны малебен. Да вернікаў са словамі шчырага віншавання з нагоды памятнай даты ў жыцці прыхода звярнуліся святары: протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, і іерэй Віталь Равінскі, настаяцель храма.
Першае вядомае ўпамінанне пра царкву ў гістарычных дакументах адносіцца да 1575 г. Цяперашні ж храм пабудаваны ў 1713 г. 12 верасня 1964 г. царква была закрыта. У 1988 г. пачалося адраджэнне царкоўнага жыцця. 24 мая гэтага ж года храм і прыход былі адноўлены. З 2001 г. тут служыць іерэй Віталь Равінскі.
* * *
Епархіяльная камісія 20 красавіка 1988 г. канстатавала, што “Святой Престол освящен в 1895г. в честь Рождества Пресвятой Богородицы, находится в прекрасном состоянии, прочно установлен на кирпичном постаменте, сдвинут с места не был”.
На здымку: падчас святочных мера­прыемстваў у праваслаўным прыходзе ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в.Ляхаўцы.

Опубликовано в «ГЧ» 21.10.2015 г. 

Добавить комментарий


mitsubishi.niko.ua

www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!