Збуражская царква

14 кастрычніка 1909 г. пачаліся богаслужэнні ў царкве ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы в.Збураж. У жніўні 1943 г. храма не стала. Фашысты спалілі яго разам з 320 дварамі вёскі.
Па ўспамінах Паўла Назарука, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, захопнікі тройчы спрабавалі расстраляць вяскоўцаў. Але кожны раз яны натыкаліся на натуральную перашкоду. З усходу населены пункт акружала своеасаблівая пясчаная пустыня, праз якую нельга было праехаць машынамі. З захаду вёскі шлях акупантам перагароджвалі балоты і бездарожжа. Тэхніка немцаў на падыходзе да Збуража ўсякі раз буксавала. Жыхары, пачуўшы гул матораў, паспявалі ўцячы ў лес, схавацца і выратавацца.
На чацвёрты раз захопнікі выклікалі кавалерыйскі полк, які бясшумна быў разгорнуты вакол вёскі. Але партызанская ахова паспела даць сігнал пра смяротную небяспеку. Застрачылі аўтаматы, зазваніла на ўсе званы царква. Яе моцна пачалі абстрэльваць захопнікі. У няроўным баі партызаны пратрымаліся прыблізна толькі 20 хвілін. Гэтага часу, аднак, было дастаткова, каб паспець выйсці з ачаплення Збуража.
Пасля вызвалення вёскі храм аднаўляць не сталі. Як паведамляла абласная газета “Заря”, камунальнікі яго даразабралі.
Праз шмат гадоў жыхары Збуража вырашылі адрадзіць царкву, каб яна была такой, як і раней. 26 сакавіка 1991 г. быў асвечаны першы камень у фундамент храма. Новая цагляная царква была пабудавана ў 1993 г.
На здымку: айцец Алексій Ярэмко, настаяцель Збуражскага храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Опубликовано в «ГЧ» 21.10.2015 г.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews/luxury-sovaro-coolers/

https://adulttorrent.org
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!