Новаму храму – быць!

У ліпені гэтага года на месцы, дзе пачаліся работы па ўзвядзенні новага храма, быў адслужаны малебен. Праведзены неабходныя падрыхтоўчыя работы для далейшага будаўніцтва новай царквы. Таму праваслаўныя вернікі з асаблівым нецярпеннем і радасным хваляваннем чакаюць 26 кастрычніка. У гэты дзень у 10.00 Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі, правядзе чын закладання новага храма ў імя Маларыцкага абраза Божай Маці па ўсіх канонах праваслаўнай царквы.
— У такім мерапрыемстве жыхары Маларыты не ўдзельнічалі больш за сто гадоў, — кажа протаіерэй Віктар Паляціла, настаяцель Мікалаеўскага прыхода, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, адказны за правядзенне работ па ўзвядзенні новай царквы. — Падзея будзе своеасаблівым падарункам да юбілею горада. Безумоўна, лепш было б, каб за гэты час мы ўбачылі ўзведзеныя сцены храма, купал якога ўпрыгожыў бы крыж. Але гэта ўжо залежыць ад кожнага з нас, таму што будаўніцтва царквы – справа ўсеагульная. Перакананы, што ў гэтым прыме ўдзел кожны маларытчанін і ўсе жыхары раёна. На ўзвядзенне храма на сённяшні дзень неабходна 10 мільярдаў рублёў. Ці знойдуцца такія грашовыя сродкі? Перакананы, што знойдуцца. У які тэрмін? А гэта ўжо «как Господь изволит, так тому и быть…”
На здымку: Маларыцкі абраз Божай Маці.

Опубликовано в «ГЧ» 21.10.2015 г. 

Добавить комментарий


читайте здесь - www.profvest.com

продвижение сайтов по украине
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!