В гости — на 90-летний юбилей

Усе мы хочам жыць доўга і мець добрае здароўе. Людзі шукаюць эліксір маладосці, жывую ваду, калекцыяніруюць сакрэты даўгалецця, аддаюць вялікія грошы, каб перамагчы працэс старэння. Над гэтай праблемай працуюць цэлыя даследчыя інстытуты. Але, на жаль, абяцаныя навукай 120 гадоў жыцця так і застаюцца пакуль фантастыкай. Ды нават і 90-гадовага рубяжа, не гаворачы ўжо пра стогадовы,  дасягаюць адзінкі.
Ганне Яўстафаўне Самасюк лёс падарыў доўгае жыццё. Днямі яна адзначыла свой 90-гадовы юбілей. Віншавалі імянінніцу ўнукі, з якімі жыве яна ў Маларыце, праўнукі. Прыехалі да юбіляркі з падарункамі і прадстаўнікі сацыяльнай службы раёна – спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Іолап і дырэктар тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мікалай Мішчанка. Прыгожае пано і плед цяпер будуць напамінаць Ганне Яўстафаўне пра тое, што, заслужыўшы сваім сумленным працоўным жыццём увагу і пашану, яна можа разлічваць на клопат не толькі блізкіх людзей, але і дзяржавы.
Жыццё, між іншым, пражыла Ганна Яўстафаўна нялёгкае. Маладосць яе прыпала на жудасныя ваенныя гады. Нарадзіўшы пяцёра дзяцей, траіх яна пахавала ў вайну. З маладосці да старасці, а жыла жанчына ў вёсцы Мыслячы, старанна працавала. Якую толькі работу ні даводзілася рабіць ёй. Але жыццёвыя цяжкасці не зламалі, а толькі загартавалі дух Ганны Яўстафаўны. А вясёлы характар (яна і ў свае 90 гадоў з задавальненнем расказвае вясёлыя гісторыі з жыцця) дапамог ёй захаваць маладосць душы.
Госці пажадалі юбілярцы здароўя і яшчэ многіх гадоў жыцця, а яна гасцям – даўгалецця. Але яно, напэўна, так проста не даецца. Як пацвярджаюць жыццёвыя прыклады, Бог узнагароджвае ім людзей цярплівых, моцных вераю, духам і аптымізмам.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: дзевяностагадовая Ганна Яўстафаўна Самасюк прымае падарункі да юбілею.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


Elitrex hyip

www.profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!