“Чысты лес – 2015”

Ва ўсіх лясніцтвах ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас” прайшла дабрачынная акцыя “Чысты лес”. Традыцыя яе правядзення зарадзілася 7 гадоў назад. Штогод у акцыі ўдзельнічаюць больш за дзве сотні людзей, якія неабыякавыя да лёсу галоўнага прыроднага багацця нашай краіны. Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі штогод становяцца дзеці і моладзь. Сёлета сярод такіх былі вучні 2, 6 і 10 класаў сярэдняй школы №1 г. Маларыты, а таксама прадстаўнікі школьных лясніцтваў, члены грамадскага аб’яднання “БРСМ”, садаводчых таварыстваў, работнікі сельгасарганізацый і прадстаўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Наводзілі парадак у лясным масіве ўздоўж аўтамабільных дарог, на з’ездах дарог, на месцах адпачынку і вакол населеных пунктаў. Агульнымі намаганнямі было сабрана і вывезена 24 кубаметры бытавога смецця. Усім удзельнікам вялікі дзякуй. Яны даказалі, што прырода жывая і трэба берагчы яе.
Наталля КАСЯНЮК, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДзЛГУ “Маларыцкі лясгас”.
НА ЗДЫМКУ: у час акцыі “Чысты лес”.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 24.10.2015 г.

Добавить комментарий


www.ac-sodan.info

steroid-pharm.com/anastrozole.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!