“Вернае сэрца” Аляксандра Саладухі

5 лістапада гэтага года ў гарадскім Доме культуры адбудзецца канцэрт Аляксандра Саладухі. Напярэдадні канцэрта вядомы беларускі артыст даў кароткае інтэрв’ю карэспандэнту райгазеты.

— Аляксандр, 5 лістапада на сцэне гарадскога Дома культуры ў Маларыце Вы будзеце выступаць не ўпершыню. З якой канцэртнай праграмай пры­едзеце да нас на гэты раз?
— Гэта прэзентацыя 10-га юбілейнага сольнага альбома. Ён пісаўся 2 гады: 2012-2013 у Маскве, як і мая папярэдняя пласцінка “Берагі”. Аранжыроўшчык той жа самы – Андрэй Кцітароў, ён працуе са Стасам Міхайлавым, а ў пік папулярнасці групы “На-На” быў у ёй клавішнікам.
З праграмай “Вернае сэрца” я пачаў тур па Беларусі ў студзені мінулага года. Першы канцэрт адбыўся на пляцоўцы № 1 нашай краіны – на “Мінск-Арэне” — 8 сакавіка. Планую выступаць з гэтай праграмай да канца 2015 года і ўвесь наступны. Між іншым, гэта наш трэці грандыёзны тур па Беларусі. А пачалося ўсё 20 кастрычніка 2006 года, з таго часу я аб’ехаў 603 гарады і даў столькі ж канцэртаў. Першы тур “Добры дзень, чужая мілая” быў у 1997 годзе, 100 аншлагаў. Тады я палічыў, што тут рабіць няма чаго і паехаў у Маскву. Другі тур “Каліна” — да 15-годдзя на сцэне ў 2001-2002 гадах. Тады было 120 аншлагаў, і пасля яго я паехаў ва Украіну.
У маі 2006 года з жонкай Наталляй мы зарэгістраваліся як ІП, а ў кастрычніку таго ж года, маючы юрыдычны статус, паехалі ў трэці тур, які працягваецца і па сёння. У гэтым туры змянілася 6 пласцінак (усяго іх ужо ў мяне 10), чым я даказаў і цяпер даказваю, што, нават калі нікуды не ехаць і жыць у Беларусі, можна працаваць і за­рабляць. Я пабудаваў дом, сёлета мы купілі новы гастрольны аўтобус з двума салонамі — грузавым і пасажырскім.
— Некалькі слоў скажыце, калі ласка, пра канцэрт, з якім будзеце выступаць у нас у Доме культуры?
— Канцэрт у Маларыце будзе складацца з двух аддзяленняў. Першае – прэзентацыя новага CD – гэта 10 песень. Другое аддзяленне – залатыя хіты. У перапынку будуць працаваць мае сыны, Аляксандр і Антон, якім 16 лістапада споўніцца па 28 гадоў. Дарэчы, у іх ужо на рахунку 2 уласныя альбомы.
— Чытала ў друку пра Вашы цудоўныя творчыя планы на наступныя гады. Падзяліцеся імі, калі ласка, з чытачамі газеты?
— У 2017 годзе ў мяне, дасць Бог, будзе адразу два юбілеі: 30 гадоў, як я на сцэне, і 25 – мегахіту “Добры дзень, чужая мілая”. Планую з гэтай нагоды даць сольны канцэрт на Мінскім стадыёне “Дынама”. Калі яго не рэканструююць да 2017 года, тады ўсё перанясу на 2019 год, калі будзе вялікі тур па краіне ў гонар майго 60-годдзя. Я яго назваў вельмі проста: “Аляксандр Саладуха 6:0”.
— Дзякую.
Запісала Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: Аляксандр САЛАДУХА.

Опубликовано в «ГЧ» 28.10.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.russ-love.com

>http://nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua<>http://nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.uawww.nissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua<>http://nissan-ask.com.ua
www.nissan-ask.com.ua>http://nissan-ask.com.uahttp://nissan-ask.com.ua<