Чаму я чытаю “”?

Газету выпісваю і чытаю даўно. Як, зрэшты, і муж мой. І хоць ён добра не ведае беларускую мову, бо не вывучаў, усё роўна стараецца прачытаць, а незразумелыя словы яму тлумачу сама.
Чаму аддаем перавагу “раёнцы”? Па-першае, яна адлюстроўвае тыя падзеі, што адбываюцца менавіта ў раёне. А пра іх жа абавязкова трэба ведаць, бо жывеш тут. Па-другое, у газеце шмат цікавых і карысных матэрыялаў, у тым ліку і для душы. Люблю, да прыкладу, матэрыялы на тэмы маралі, пра людзей, якія з’яўляюцца прыкладам вялікай сілы волі, цярпення, вынослівасці, словам, моцныя духам. Чытаеш пра такіх і многаму вучышся. Нямала піша “раёнка” і пра наш кансервавагароднінасушыльны камбінат, дзе я працую ўжо 37 гадоў. Прыемна чытаць пра вытворчыя дасягненні нашага калектыву, пра лепшых людзей, з якімі разам працуеш. Бывае, прачытаўшы матэрыял, па-новаму адкрываеш іх для сябе.
Па-трэцяе, газета падказвае адрасы дзелавых людзей, паслугамі якіх пры жаданні можна скарыстацца. А гэта значыць, што карыснай у газеце з’яўляецца і рэклама. Не прапускаю і віншаванні. Асабліва, калі ў ліку тых, каго віншуюць, знаёмыя людзі.
НА ЗДЫМКУ: пастаянныя падпісчыкі “раёнкі” Тамара і Фёдар ПАЛІВОДА.

Опубликовано в «ГЧ» 28.10.2015 г. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.