Па роднай Беларусі

Не хлебам адзіным жыве чалавек, яму патрэбна яшчэ і духоўная ежа. Таму ветэранская арганізацыя педагогаў Маларытчыны працягвае наведваць славутыя мясціны роднага краю.
Вось і нядаўна па ініцыятыве савета ветэранаў і райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі былыя педагогі пабывалі ў экскурсійнай паездцы па маршруту “Маларыта-Пінск-Столін-Давыд-Гарадок-Тураў” і атрымалі не толькі задавальненне ад сустрэч, гутарак, але і пабачылі шмат цікавага. Экскурсія па старажытнай тураўскай зямлі пазнаёміла з гісторыяй і славутасцямі гарадоў і населеных пунктаў Прыпяцкага Палесся. З цікавым гістарычным матэрыялам пра гэтыя гарады, іх людзей пазнаёміла экскурсавод Ганна. “У нашым краі, — гаварыла яна, — кожны населены пункт нечым славіцца. Давыд-Гарадок – кветкамі, Альшаны – цяпліцамі, у Тураве робяць сыры па італьянскіх тэхналогіях”.
Заўсёды радуешся за людзей, якія там жывуць, за сваіх землякоў. Міжволі ўспамінаюцца словы Дастаеўскага пра тое, што без велікадушных ідэй чалавецтва жыць не можа. Хочацца дадаць, што без велікадушных людзей чалавецтву было б цяжка існаваць.
У час экскурсіі мы ўбачылі старадаўнія архітэктурныя помнікі культуры – будынак калегіума ў Пінску, драўляны храм Усіх Святых у Тураве, радзівілаўскі парк у Століне і інш.
Калі наведалі старажытны горад Тураў, дакрануліся да такіх святынь, як Барысаглебскія могілкі, дзе знаходзяцца два крыжы, што “растуць з зямлі” і валодаюць лекавай сілай. Там у сярэдзіне ХІІ стагоддзя знаходзіўся епіскапскі Барысаглебскі манастыр. Наведалі Замкавую гару, дзе ўстаноўлены помнік Кірылу Тураўскаму, пабывалі ў саборы Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх, краязнаўчым музеі Турава.
Шмат даведаліся пра прыроду, увачавідкі зачароўваліся пейзажамі Прыпяцкага заказніка нашай роднай Беларусі. Экскурсія ў сэрцы кожнага пакінула добры след, надзяліла ўсіх хараством, цяплом і цудоўным настроем.
Соф’я ЯКУБЧЫК, старшыня райсавета ветэранаў педагагічнай працы.
НА ЗДЫМКУ: у час падарожжа.

Опубликовано в «ГЧ» 28.10.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://www.salon-svadebny.com.ua/

http://farm-pump-ua.com

1cs.com.ua