Не стаяць на месцы

Пад старшынствам Казіміра Лапіча адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама. Удзел у ім прынялі намеснік пракурора вобласці Аляксандр Тачко і намеснік старшыні аблспажыўсаюза Ларыса Казлова.

Перш чым пачаць абмеркаванне пытання “Аб рабоце Маларыцкага раённага спажывецкага таварыства”, Казімір Віктаравіч адзначыў, у прыватнасці, што нараканняў на работу гандлю з боку насельніцтва няма – гэта пацвярджаюць і прыёмы ў райвыканкаме, і выязныя, і “прамыя тэлефонныя лініі”, куды ў апошні час скаргаў па пытаннях гандлёвага абслугоўвання амаль не паступае. Гэта значыць, што райспажыўтаварыства з задачамі па насычэнню магазінаў таварамі спраўляецца. Пры гэтым Казімір Віктаравіч падкрэсліў тое, што калі нейкі тавар не запатрабаваны, ён не павінен ляжаць на прылаўку мёртвым грузам дзеля асартыментнага пераліку. Прадпрыемства павінна працаваць рэнтабельна і не стаяць на месцы.
Старшыня райспажыўтава­рыства Алена Цімашэнка ў сваім выступленні называла нямала лічбаў, якія сведчаць, што гандлёвае абслугоўванне насельніцтва Маларытчыны знаходзіцца на добрым узроўні. З 11 даведзеных мэтавых паказчыкаў выкананы 7. Гэта аб’ёмы вытворчасці ўласнай, прамысловай прадукцыі, нарыхтоўчы абарот, аказанне платных паслуг насельніцтву, экспарт, энергазберажэнне, рэнтабельнасць продажу. Таму сярод райспажыўтаварыстваў вобласці Маларыцкае пакуль знаходзіцца на першым месцы. Удасканаленне гандлёва-тэхналагічнага працэсу і правядзенне многіх мерапрыемстваў па пашырэнню ўнутрыгрупавога асартыменту, зніжэнню рознічных цэн за кошт змяншэння гандлёвых надбавак дазволіла павялічыць рэалізацыю многіх таварных груп. І за кошт гэтага атрымана дадатковая выручка ў суме каля 2 мільярдаў рублёў. Аднак, у той жа час, як адзначала Алена Цімашэнка, па прычыне зніжэння рэальнай заработнай платы, крэдытавання насельніцтва, росту цэн на асобныя тавары, продаж некаторых тавараў знізіўся.
Абарот на душу насельніцтва складае 4 мільёны 362 тысячы рублёў, ніжэйшы за сярэдне­абласны. На гэты паказчык значна ўплывае геаграфічнае месцараспалажэнне раёна: блізкасць да абласнога цэнтра, суседніх краін – Украіны і Польшчы. Праблема, якая стаіць востра ў райспажыўтаварыстве, – вялікія таварныя запасы на суму 20 мільярдаў 113 мільёнаў рублёў. І яе трэба неадкладна вырашаць.
Па тэмпах росту аб’ёмаў пра­мыс­ловай вытворчасці райспа­жыўтаварыства займае 7-е мес­ца ў вобласці, па нарых­тоўцы сельгаспрадукцыі – 4-е, па знешнегандлёваму абароту – 6-е, па аказанню платных паслуг насельніцтву – 1-е, па рэнтабельнасці продажу – 2-е, па тэмпах росту пра­дукцыйнасці працы, па выручцы ад рэалізацыі – 3-е, па валавым дабаўленым кошце – 7-е.
Самае “хворае” месца ў сістэме прадпрыемства – грамхарч. Ён пакуль стратны. Таму шмат пытанняў у старшыні райвыканкама было да Андрэя Тарана, які курыруе гэтае падраздзяленне. Па рознічнаму тавараабароту Маларыцкі грамхарч займае толькі 13-е месца ў сістэме аблспажыўсаюза. З 5 кропак грамхарчу (бар “Аколіца”, рэстаран “Рыта”, кафэ “Скарпіён”, бутэрбродныя “Алеся” і “Вадалей”) тэмп росту вышэй чым летась па рознічнаму тавара­абароту толькі ў бутэрброднай “Алеся”. План па прагнознаму тэмпу росту вытворчасці ўласнай прадукцыі з трох кропак грамхарчу, дзе ёсць кухня, выкананы толькі ў бары “Аколіца” – 138% і кафэ “Скарпіён” – 110%. Ніжэйшыя аб’ёмы чым летась вытворчасці ўласнай прадукцыі ў рэстаране “Рыта” – 91%.
— Людзей, — гаварыў Казімір Лапіч, — не зусім задавальняе работа грамхарчу. Таму трэба больш звяртаць увагу на якасць і разнастайнасць страў, а таксама на разнастайнасць меню, абнаўляць асартымент прапаноўваемых страў, прымаць усе меры для таго, каб вывесці падраздзяленне са стратных, таму што амаль 30% вырабляемай грамхарчам уласнай прадукцыі пакуль стратныя.
Вядома, спецыялісты грамхарчу, як расказваў Андрэй Таран, шукаюць шляхі, каб выйсці на прыбытковую работу. Паездзіўшы па вёсках раёна, сустрэўшыся з жыхарамі, яны распрацавалі меню старажытнай беларускай кухні. У якім, напрыклад, наведвальнікам вельмі спадабалася капуста печаная, згатаваная па рэцэптах нашых бабуль. Ёсць і іншыя ноу-хау.
У цэлым работа Маларыцкага райспажыўтаварыства рашэннем райвыканкама прызнана здавальняючай, па некаторых паказчыках – недастатковай.
На пасяджэнні таксама разгледжаны пытанні “Аб становішчы дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у замяшчальных сем’ях і мерах па яго паляпшэнню”, “Аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў па правядзенню “Года моладзі” ў Маларыцкім раёне”. З інфармацыямі па іх выступілі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Таццяна Лаўрэенка і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Жалнерык.
Разгледжана прадстаўленне пракуратуры раёна “Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб прафілактыцы дзіцячага траў­матызму , прычын і ўмоў, што ім садзейнічаюць”, з якім прысутных пазнаёміў пракурор раёна Раман Гузюк.
Па ўсіх разгледжаных пытаннях прыняты адпаведныя рашэнні.
Ніна СВІЦЮК.

Опубликовано в «ГЧ» 28.10.2015 г.

Добавить комментарий


Наш популярный портал с информацией про https://avrora-trans.com.
steroid-pharm.com/

www.best-cooler.reviews/igloo-sportsman-versus-yeti-which-cooler-is-the-best-buy/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!