“Першая ластаўка”

Дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ГрядаФорсажСервис” Сяргей Васільеў адным з першых прыватных прадпрымальнікаў у раёне падтрымаў прапанову аб’яднаць работнікаў свайго прадпрыемства прафсаюзам

Колькасць прафсаюзных пярвічак (а іх у раёне больш за 90) нядаўна папоўніла яшчэ адна. І што адметна, пярвічная прафсаюзная арганізацыя ўпершыню з’явілася ў адным з прыватных прадпрыемстваў. Сяргей Васільеў, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства “ГрядаФорсажСервис”, адным з першых прыватных прадпрымальнікаў у раёне падтрымаў прапанову аб’яднаць работнікаў свайго прадпрыемства прафсаюзам. Пасля працэдуры рэгістрацыі з калектывам сустрэўся, каб уручыць пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік прафсаюзнай пярвічкі, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Сяргей Строк.
У новым будынку аўта­сервісу, дзе працуе большая частка работнікаў прыватнага прадпрыемства “ГрядаФорсажСервис” і, трэба сказаць, створаны вельмі добрыя ўмовы не толькі для працы, але і для адпачынку, адбылася размова з калектывам. У першую чаргу абмяркоўваліся тыя плюсы, якія дае прафсаюз, а гэта і юрыдычная падтрымка, і магчымасць адпачываць са значнай скідкай у аплаце за пуцёўку ў прафсаюзных санаторыях, і арганізацыя за прафсаюзныя сродкі культурна-масавай работы і інш. Павіншаваўшы калектыў і ўручыўшы дакумент, які дазваляе прафсаюзнай арганізацыі пачынаць сваю дзейнасць, Сяргей Строк не мог не зрабіць акцэнт на тым, як важна, каб ініцыятыву стварэння такой арганізацыі абавязкова падтрымліваў кіраўнік. Бо гэтая падтрымка — прамое сведчанне клопату пра людзей.
Першая прафсаюзная пярвічка ў прыватнай арганізацыі – гэта, як з надзеяй гаворыць старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, “першая ластаўка”, якая стане прыкладам для калектываў іншых прыватных прадпрыемстваў. Дарэчы, пытанне заснавання прафсаюзных арганізацый абмяркоўваецца ўжо ў прадпрыемствах “Алькор”, “Ваяж”, “Юанта”, “Раскорм” і многіх іншых.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пасвед­чанне аб заснаванні прафсаюзнай арганізацыі атрымлівае дырэктар прыватнага прадпрыемства “ГрядаФорсажСервис” Сяргей Васільеў.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 28.10.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


https://progressive.ua

pharmacy24.com.ua

http://atrox.com.ua