За перамогу – серабро

На базе Маларыцкай раённай гімназіі прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. У інтэлектуальных спаборніцтвах прынялі ўдзел вучні 10 і 11 класаў устаноў адукацыі Маларытчыны. Алімпіядныя заданні, формы бланкаў адказаў, крытэрыі ацэньвання работ былі распрацаваны Галоўным упраўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.
Пераможцамі раённага этапу сталі: сярод вучняў 10-ых класаў – Любоў Мошчык, вучаніца Олтушскай СШ (настаўніца Кацярына Алесік), сярод адзінаццацікласнікаў – Алена Каліна, вучаніца 11 “Б” класа раённай гімназіі (настаўніца Ірына Сацюк). Алег Якубчык, дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 120 філіяла № 100 Брэсцкага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” у г.Маларыта, уручыў пераможцам заслужаныя ўзнагароды. Любоў і Алена за свае выдатныя веды з рук Алега Пятровіча атрымалі сярэбраны мерны злітак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь вагой 10 грамаў (проба 999,9). Узнагародамі таксама адзначаны Кацярына Якаўлеўна і Ірына Іванаўна, настаўнікі, якія падрыхтавалі пераможцаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды.
Хутка Любоў Мошчык і Алена Каліна будуць прадстаўляць Маларытчыну на аналагічных абласных спаборніцтвах.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час узнагароджвання пераможцаў першага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 4.11.2015 г.

Добавить комментарий


www.artma.net.ua

monaliza.kiev.ua

monaliza.kiev.ua/catalog/krivoy-rog/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!