Мастачка з раённай гімназіі

Настасся Зайцава, вучаніца 11 “В” класа раённай гімназіі, — чалавек творчы. Цяпер у гімназіі арганізавана яе першая персанальная выстава. Настаўнікі, вучні і іх бацькі могуць пазнаёміцца з работамі Настассі, якія напісаны за апошні час.

— Сур’ёзна займацца маляваннем стала ў 5 класе, — кажа Настасся. – Тады ж з’явілася жаданне маляваць. Я пачала наведваць заняткі ў школе мастацтваў. Чараваць пэндзлем і фарбамі на працягу 6 гадоў вучылі выкладчыкі Інэса Гаўрылюк, Жанна Крывенка, Лілія Русавук.
У мінулым навучальным годзе Настасся Зайцава закончыла мастацкае аддзяленне школы мастацтваў. Аднак сваё любімае захапленне дзяўчына не пакінула. Калі падрыхтаваны ўрокі і ёсць вольны час, яна сядае за мальберт і малюе. Над карцінаю можа прасядзець і 3 гадзіны запар. Усе напісаныя работы, здаецца, выпраменьваюць мажорны, жыццесцвярджальны настрой і нейкую ледзь улоўную цеплыню.
— Галоўнае, каб было натхненне, — гаворыць юная мастачка. – Тады, здаецца, што ўсё атрымліваецца, мазок за мазком лёгка і проста кладзецца на палатно. Над кожнай карцінай працую, звычайна, не больш чым 5 дзён. Навакольны свет адлюстроўваю так, як бачу. Падабаецца маляваць сюжэтныя карціны, а таксама – у сюррэалістычным накірунку. Мае абстракцыянісцкія фантазіі, увасобленыя пэндзлем і фарбамі, падабаюцца сябрам і родным. Адны з самых лепшых работ падораны бабулі і дзядулю.
— Настасся, ты, напэўна, у будучым марыш стаць мастаком і набыць прафесійную адукацыю?
— На жаль, не. Пасля заканчэння раённай гімназіі планую паступаць вучыцца на фармацэўтычны факультэт Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Гэта – мая даўняя мара. Набытыя веды, уменні і навыкі ў маляванні, напэўна, буду і надалей развіваць.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Настасся Зайцава са сваімі работамі.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 4.11.2015 г.

Добавить комментарий


перевозка катеров

seotexts.com

www.farm-pump-ua.com/anastrover.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!