«Своей «районке» я не изменяю…»

Кожны раз, калі надыходзіць час падпіскі на газеты і часопісы, Еўдакія Сцяпанаўна Назарук, сустракаючы паштальёна ці наведваючыся ў Збуражскае аддзяленне сувязі,  заўважае: “Мне выпішыце,   калі ласка, “раёнку”. А калі аднойчы замест “Голасу часу” яе паспрабавалі пераканаць выпісаць іншае выданне, жанчына катэгарычна адмовілася, запэўніўшы: “Я сваёй роднай газеце не здраджваю”.
Стаж  сяброўства з “раёнкай” Еўдакія Сцяпанаўна вызначае двума словамі: “Усё жыццё”.
— Колькі помню, у доме заўсёды раённая газета была. Спачатку “Сельскае жыццё”, потым “”. Я вельмі люблю “раёнку”, бо тут і пра людзей можна прачытаць, і фотаздымкі аднавяскоўцаў пабачыць, і нешта карыснае для сябе адшукаць, — шчыра дзялілася Еўдакія Сцяпанаўна.
Па сціпласці свайго характару жанчына ўтаіла той факт, што яна сама неаднойчы была гераіняй газетных публікацый. Яе працоўнае жыццё пачалося з 16 гадоў. Старанным рукам Еўдакіі Сцяпанаўны знаёма розная работа і на полі, і на ферме. Вось ужо 16 гадоў яна на заслужаным адпачынку. Але па-ранейшаму рукі жанчыны без справы не застаюцца. А зрабіўшы тое-сёе, можна і адпачыць, газету пачытаць. Кожны нумар “Голасу часу”, як прызналася Еўдакія Сцяпанаўна, чытае яна ад першага да апошняга радка. Вельмі любіць замалёўкі пра вясковых працавітых людзей, з задавальненнем навіны чытае, парады для агароднікаў і гаспадынь.
— Можа, некаму больш даспадобы іншыя выданні. Але мне лепшай за тую газету, што расказвае пра свой раён, няма. Я і знаёмым сваім усім раю чытаць “раёнку, бо, сваё,  мясцовае, яно бліжэй да людзей, – пераканана Еўдакія Сцяпанаўна.
А нам заставалася пажадаць ёй яшчэ шмат гадоў жыцця, каб і далей яна магла заставацца верным сябрам “Голасу часу”.
Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


chemtest.com.ua/

Нашел в интернете важный сайт , он рассказывает про уборка кинотеатров http://1cs.com.ua
buysteroids.in.ua/inekczionnyie-anabolicheskie-steroidyi/testosteron/testosterone-c-buy.html