Дзе б’е крыніца…

Пагранічча — з’ява, якую разглядаюць і даследуюць у розных ракурсах і кантэкстах: гістарычным, геаграфічным, геапалітычным, культурала­гічным, лінгвістычным… Пагранічча, на думку вучоных, цяпер перарастае ў полікультурную прастору, дзе некалькі традыцыйных структур у дынамічным узаемадзеянні ствараюць новую рэальнасць, бо перасякаюцца, накладваюцца, узаемадзейнічаюць, істотна ўплываюць адна на адну. У выніку гэтага ў пагранічнай прасторы ўзнікае новы геакультурны ландшафт. Яго цяпер актыўна вывучаюць, даследуюць многія, у тым ліку — і Марыя Жыгалава, доктар педагагічных навук (РФ), дацэнт кафедры педагогікі Брэсцкага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна. У рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна Марыя Пятроўна з беларускага боку была навуковым кіраўніком сумеснага міжнароднага еўрапейскага праекта “Kultura pogranicza pomos­tem integracji spo­lecznosci lokalnych w Euro­regionie Bug”. Вынікам яго рэа­лізацыі стала кні­га “Народныя песні польска-беларускага памежжа”, якая нядаўна ўбачыла свет у Люб­ліне (Польшча). У зборнік увайшло 15 навуковых артыкулаў і больш за 80 песень на беларускай, рускай, польскай і ўкраінскай мовах, у тым ліку — і на мясцовым дыялекце.
Партнёрамі праекта сталі: аддзел культуры і адукацыі гміны Вішніца (Поль­шча), аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага раёна, Інстытут славянскай філалогіі ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне (аддзяленне ўкраіністыкі і русістыкі), Брэсцкі дзяржаўны ўні­версітэт імя А.С.Пушкіна, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама (народны ансамбль народнай песні “Рыцкi куфэрак”).
Беларускімі і польскімі навукоўцамі праведзена даследаванне мульты­культурнай прасторы бела­руска-польскіх рэгіёнаў (Брэсцкага, Маларыцкага і Камянецкага раёнаў). Песенную творчасць Маларыцкага раёна даследавалі Марыя Жыгалава і Ларыса Лаўрэенка, выкладчыкі кафедры педагогікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навукоўцы аналізавалі песні населеных пунктаў Маларытчыны, запісаныя імі ў розныя гады ад мясцовых жыхароў: Ганны Ігнатаўны Пракапук (1921 года нараджэння), Пятра Цімафеевіча Назарука (1928), Еўдакіі Іванаўны Назарук (1932), Марыі Савельеўны Уласюк (1930), Вольгі Сцяпанаўны Бягезы (1946), Ніны Мартынаўны Пракапук (1947) і інш. На аснове атрыманых вынікаў навукоўцы прыйшлі да высновы аб агульнай тэматыцы і праблематыцы поліэтнічнай песеннай творчасці Маларытчыны і сумежных рэгіёнаў, вызначылі ролю народнай песні ў мультыкультурным соцыуме пагранічча, засяродзілі ўвагу на філасофіі жыцця, якая адлюстравана ў песнях. “Рыцкі куфэрак” (кіраўнік Анатоль Барысюк) выступіў з канцэртам перад польскай аўдыторыяй (гміна Вішніца).
У час аднаго з семінараў адбылася прэзентацыя творчай дзейнасці двух музычных калектываў: з польскага боку — гэта фальклорны ансамбль гміны Вішніца, а з беларускага – “Рыцкі куфэрак”. У Польшчы гучалі песні на рускай, беларускай, украінскай і польскай мовах пра вечныя каштоўнасці жыцця. Выкананыя калектывамі творы пацвердзілі асноўную ідэю праекта, якую можна сфармуляваць так: усе душы гавораць на адной мове.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: у час правядзення аднаго з семінараў.
Фота аўтара.

Опубликовано в «ГЧ» 4.11.2015 г.

Добавить комментарий


https://showroom-kiev.com.ua

showroom-kiev.com.ua

www.showroom-kiev.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!