Бяспека – пытанне прыярытэтнае

Нядаўна ў раёне працавала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Тэхнічныя інспектары пры ўдзеле старшынь прафкамаў, спецыялістаў па ахове працы, грамадскіх інспектараў правялі маніторынг па ажыццяўленні грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ў васьмі ўстановах і прадпрыемствах — КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, раённым вузле электрасувязі, ПМК-8, ПМС, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, тэрытарыяльным Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, гандлёвых прадпрыемствах “Юанта” і “Ваяж”.
Разам з галоўным тэхнічным інспек­тарам Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Паўлам Фядотавым і стар­шынёй Маларыцкага раённага аб’­яднання арганізацый прафсаюзаў Сяр­геем Строкам карэспандэнты райга­зеты пабывалі на прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. Маніторынг пачаўся з наведання кабінета па ахове працы. Абуладкаванне яго, як падкрэсліў галоўны тэхнічны інспектар, – першае сведчанне адносін кіраўніка да пытанняў аховы працы. Стэнды, плакаты, інфармацыя вядучага інжынера па ахове працы Лідзіі Грэнь аб тым, як праводзіцца камп’ютарная праверка ведаў, – усё гэта пераканала: у Маларыцкай ЖКГ пытанні бяспекі людзей далёка не другарадныя.
Удзельнікі маніторынгу пабывалі на аб’ектах прадпрыемства. Першы з іх – кацельная, якая працуе на мясцовых відах паліва. Удзельнікі рэйду наведалі і бытавыя памяшканні – пакоі прыёму ежы, душавыя і непасрэдныя месцы працы. Тэхнічнага інспектара цікавіла і арганізацыя працоўнага месца, і забеспячэнне неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны, і правядзенне кантролю за выкананнем усіх патрабаванняў бяспекі працы, і выкананне калектыўных дагавораў. Між іншым, аб тым, што на прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі пытанні аховы працы — у ліку прыярытэтных, сведчаць наступныя лічбы. Так, на мерапрыемствы па ахове працы сёлета было выкарыстана амаль 700 мільёнаў рублёў. Пайшлі яны на набыццё сродкаў індывідуальнай абароны, арганізацыю медаглядаў, выплату кампенсацый па выніках атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, у тым ліку на бясплатную выдачу малака пры рабоце ў шкодных і небяспечных умовах працы, і многае іншае.
Указаўшы на пэўныя памылкі, у цэлым галоўны тэхнічны інспектар узроўнем работы па ахове працы ў Маларыцкай ЖКГ застаўся задаволены. Маніторынг, як падкрэсліў Павел Аляксандравіч, — не праверка з мэтай пакараць. Гэта вывучэнне работы, аналіз, кансультаванне. Свайго роду падказка, якая, як прызнаюцца спецыялісты па ахове працы, якія працуюць на прадпрыемстве, заўжды карысная.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час правядзення маніторынгу ў КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Опубликовано в «ГЧ» 4.11.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


777.fashioncarpet.com.ua

maxformer.com

https://ailavita.com.ua