Дыпламант конкурсу

Максім Лямачка, які вучыцца на трэцім курсе дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагас­падарчай вытворчасці, нядаўна ўдзельнічаў у абласным адкрытым конкурсе прафесійнага майстэрства па профілю «трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці». Конкурс быў арганізаваны на базе Драгічынскага абласнога аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя. Юнак паказаў добрую тэарэтычную і прафесійную падрыхтоўку і быў удастоены Дыплома 3-й ступені.
Максім прызнаўся, што ўдзельнічаць у конкурсе яму было вельмі цікава, хаця і хваляваўся. Такія мерапрыемствы даюць магчымасць праверыць сябе, пераканацца, наколькі моцныя набытыя табою веды, ці гатовы ты самастойна працаваць па выбранай прафесіі.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
На здымку: дыпламант абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства Максім Лямачка.
Фота Святлана МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 11.11.2015 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.steroid-pharm.com

seotexts.com

также читайте www.renault.niko.ua