РАМОНТ ПАД’ЕЗДАЎ: ЗА ЧЫЙ КОШТ?

У чэрвені мінулага года была прынята Пастанова міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь “Аб устанаўленні пераліку відаў работ па бягучаму рамонту жыллёвага фонду і парадку вяртання фактычных затрат на яго,”а ў лютым гэтага года выйшаў Загад названага ведамства, які таксама накіраваны на ўдасканаленне арганізацыі правядзення работ па бягучаму рамонту жыллёвага фонду. Аб некаторых значных момантах названых дакументаў чытайце ў інтэрв”ю галоўнага інжынера КУШВП ЖКГ”Маларыцкая ЖКГ” Уладзіміра Пасевіча.

— Уладзімір Вікенцьевіч, работнікі вашай службы сумесна з прадстаўнікамі аддзела жыллёва-каму-нальнай гаспадаркі райвыканкама пастаянна абследуюць дамы з той мэтай, каб вызначыць, у якіх пад”ездах неабходны рамонт. Скажыце, калі ласка, у колькіх пад”ездах просяцца рамонтныя работы?
— У 34-х.
— А ў колькіх ужо зроблены?
— Па стану на 28 каст-рычніка гэтага года рамонтныя работы выкананы ў 26 пад’ездах.
— Трэба меркаваць, што да канца 2015 года будуць адрамантаваны і ўсе астатнія пад’езды?
— Мы абавязаны іх адрамантаваць, бо рамонтныя работы ў іх зацверджаны адпаведным планам-графікам нашай вышэйстаячай арганізацыі — абласным упраўленнем жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
— Дзе канкрэтна ў 4-ым квартале яшчэ будуць весціся рамонтныя работы?
— У дамах 81, 122, 104 па вуліцы Савецкай, 10, 12 і 20 па вуліцы Лермантава.
— А на наступны год такі графік складзены ўжо?
— Так, толькі ён пакуль яшчэ не зацверджаны. У якіх канкрэтна пад”ездах будзем праводзіць рамонт у 2016 годзе, стане вядома толькі ў канцы лістапада.
— У адпаведнасці з новым заканадаўствам бягучы рамонт пад”ездаў, за выключэннем тэхнічных памяшканняў, цалкам кладзецца на плечы саміх жыльцоў. Якім чынам гэта даводзіцца да людзей і ці даводзіцца наогул?
— Перш чым пачынаць работы, мы праводзім сходы з жыльцамі, дзе абмяркоўваем з імі пытанні рамонту. Мы абавязаны гэта рабіць.
— Не сумняваюся, што ў час такіх сустрэч грамадзяне задаюць вам пытанне:” Чаму мы па-вінны плаціць яшчэ і за рамонт, калі пастаянна робім адлічэнні на тэхнічнае абслугоўванне і капітальны рамонт?” Так? Таму, калі ласка, растлумачце, дзе акумулююцца і на якія мэты выкарыстоўваюцца гэтыя сродкі?
— Грошы, якія грамадзяне штомесячна плацяць на кап­рамонт і тэхабслугоўванне, акумулююцца на спецыяльным рахунку нашай арганізацыі і ўжо адтуль накіроўваюцца на рамонт у адпаведнасці з чарговасцю ўнесеных у спецыяльны пералік дамоў.Што ж датычыць тэхнічнага абслугоўвання, дык рамонт пад’ездаў у яго не ўваходзіць.
— Дык што канкрэтна фінансуецца са сродкаў мясцовага бюджэту?
— Са сродкаў мясцовага бюджэту фінансуюцца работы па нязначнаму рамонту фундаментаў і сцен падвальных памяшканняў, сцен дамоў, перакрыццяў, дахаў, аконных і дзвярных запаўненняў у месцах агульнага карыстання, перагародак, падлог таксама. Не будуць плаціць жыльцы за рамонт балконаў, ганкаў, казыркоў над уваходамі ў пад’езды, балконамі верхніх паверхаў, за ўнутраную аддзелку тэхнічных па-мяшканняў, вонкавую аддзелку фасадаў. З мясцовага бюджэту будуць аплачаны і ўсе віды сантэхнічных і электратэхнічных работ, за выключэннем тых, што вядуцца ў кватэрах.
— Які дакумент рэгламентуе пералік відаў работ па бягучаму рамонту жыллёвага фонду і парадак кампенсацыі фактычных затрат на яго?
— Пералік відаў работ і парадак вяртання фактычных затрат на яго рэгламентуе пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2014 г. №12. Тут жа гаворыцца, якія работы па бягучаму рамонту жыллёвага фонду павінны выконвацца за кошт бюджэту, а якія – за кошт насельніцтва: уласнікаў і наймальнікаў, членаў арганізацый забу-доўшчыкаў.
— За якія работы павінны цяпер плаціць жыльцы?
— Жыльцы цяпер плацяць за ўсе аддзелачныя работы, такія, як расшыўка швоў, заладка трэшчын, выбоін, асобных участкаў сцен пад’ездаў, аднаўленне тынкоўкі і абліцоўкі сцен і столяў, выроўніванне іх, аднаўленне і ўмацаванне ляпных дэкаратыўных дэталяў, заладка выбоін і трэшчын у цэментных ці бетонных падлогах, работы па рамонту ці замене пакрыццяў падлог, а таксама ўсе віды работ па рамонту, замене асобных элементаў смеццяправодаў. У гэтым жа пераліку – і ўсе віды малярных работ у пад’ездах, у тым ліку афарбоўка сцен, столяў, вокнаў і дзвярэй, трубаправодаў, ацяпляльных прыбораў, элементаў смеццяправодаў, паштовых скрынак, рашотак, поручняў.
— Камісія бачыць, што пад’езд знаходзіцца ў непрывабным стане. Яе далейшыя дзеянні?
— Калі камісія бачыць, што пад’езд знаходзіцца ў непрывабным стане, складаецца дэфектны акт, да якога прыкладваюцца фотаздымкі. Майстар жыллёвага фонду аблічвае аб’ём работ. На агульным сходзе жыльцоў гэтая інфармацыя даводзіцца да іх ведама і ўсе разам вызначаюць пералік і якасць матэрыялаў, узгадняецца колеравае вырашэнне, выбіраецца ўпаўнаважаная асоба для прыёмкі выкананых работ. Па жаданні з кожным уласнікам (наймальнікам) кватэры заключаецца дагавор на выкананне адпаведных рамонтных работ. Разам з тым з кожным уласнікам (наймальнікам) заключаецца тыпавы дагавор на тэхнічнае абслугоўванне ці дагавор найму жылога памяшкання з эксплуатуючай арганізацыяй. Дагавор прадугледжвае аплату за бягучы рамонт, да якога і адносіцца рамонт пад’ездаў.
— А як быць, калі нехта не згодны з правядзеннем рамонту?
— Расходы на рамонтныя работы ўсё роўна будуць плаціць усе. Патрачаная сума размяркоўваецца прапарцыянальна агульнай плошчы па ўсіх кватэрах у пад’ездзе. Такім чынам, у паведамленні-квітанцыі кожнага жыльца з’яўляецца радок “бягучы рамонт”. Суму могуць выставіць усю адразу ці ў растэрміноўку на 3 месяцы. Паколькі бягучы рамонт адносіцца да асноўных жыллёва-камунальных паслуг, пла-ціць за яго давядзецца, як за звычайныя жыллёва-камунальныя паслугі. Калі нехта адмовіцца плаціць, будзе расці запазычанасць. А ў Жыллёвым кодэксе, як вядома, пры наяўнасці запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі прадугледжаны санкцыі аж да высялення наймальнікаў і ўласнікаў кватэр. Таму ў адпаведнасці з жыллёвым заканадаўствам адмова заключыць дагавор не вызваляе ўласнікаў ад унясення платы па бягучаму рамонту за фактычна аказаныя паслугі. Між іншым, паслугі па рамонту мы прапаноўваем як свае, так і падрадных арганізацый. Пры жаданні жыльцы могуць самі закупіць матэрыялы ды і адрамантаваць самастойна, што будзе намнога танней. Такое таксама ў многіх дамах практыкуецца.
Падрыхтавала Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: галоўны інжынер КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” Уладзімір ПАСЕВІЧ.
Фота Святланы МАКСІМУК.

Опубликовано в «ГЧ» 11.11.2015 г.

Добавить комментарий


подробно

https://ford.niko.ua

avrora-trans.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!