Прыгажосць Божага свету

У Маларыцкім благачынні працягваецца першы этап XI Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”. У гэтым годзе ён прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Найбольш удалыя работы, пасля падвядзення вынікаў, будуць накіраваны на епархіяльны этап. Кампетэнтнае журы адбярэ лепшыя малюнкі і накіруе іх у Маскву на заключны этап творчага спаборніцтва. Работы пераможцаў будуць прадстаўлены на выставе ў час правядзення XXIV Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў.
Журы конкурсу ўзначальвае старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый. У творчым спаборніцтве прымаюць удзел юныя мастакі з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Балгарыі, Сербіі, Казахстана, Кіпра… У склад журы конкурсу ўваходзяць члены Расійскай акадэміі мастацтваў, Саюза мастакоў Расіі, вядомыя дзеячы мастацтваў.
— Дзеці праўдзіва адлюстроўваюць у сваіх малюнках усё тое, што бачаць, што іх акружае ў паўсядзённым жыцці: храм Божы, сям’ю, у якой жывуць, блізкіх людзей, сяброў, свой дом, школу, луг, лес, рэчку, дзікіх і свойскіх жывёл… — кажа Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі. — Пераносячы на паперу фарбамі сваё бачанне створанага Богам свету, дзеці знаходзяць вакол сябе на кожным кроку прыгожае, вучацца яго адчуваць душою і сэрцам, а значыць — любіць сваю родную зямлю, сваю Радзіму.
Конкурс традыцыйна праводзіцца ў некалькіх узроставых групах: да 8 гадоў, 9-12 гадоў, 13-17 гадоў. Творчае спаборніцтва мае некалькі намінацый: “Біблейскія сюжэты”, “Свет духоўны і свет зямны”, “Любімы храм”, “ Мой дом, мая вёска, мой горад”, “Мая сям’я і сябры” і інш.
Запрашаем прыняць удзел у Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка “Прыгажосць Божага свету”.
На здымку: конкурсныя работы.

Опубликовано в «ГЧ» 11.11.2015 г.

Добавить комментарий


https://best-products.reviews

www.designedby3d.com

http://chemtest.com.ua
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!