Сагрэцца любоўю, міласэрнасцю, дабрынёю

Аддзяленне тэр­міновага сацыяль­­нага абслу­гоў­вання (загадчык Воль­га Антонава) Ма­­ларыцкага тэ­ры­тары­яльнага цэнт­ра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і пра­ва­слаўнае сястрын­ства ў гонар абраза Божай Маці “Усіх тужлівых Радасць” (старшая сястра Любоў Колпікава), што існуе пры Мікалаеўскай царкве райцэнтра, плённа супрацоўнічаюць ужо не адзін год. Яны разам праводзяць шмат мерапрыемстваў. Нядаўна сёстры міласэрнасці і спецыялісты аддзялення наведалі адзінокіх, а таксама састарэлых жанчын у вёсках Багуслаўка, Гвозніца, Брадзяцін. З 80-годдзем з дня нараджэння яны шчыра павіншавалі Надзею Мошчык, Вольгу Піпко, Еўдакію Арцемук, Валянціну Клебановіч, Вольгу Мармалюк, Надзею Дзібук, пажадалі ім поспехаў, удачы, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, клопату і ўвагі блізкіх… Сёстры міласэрнасці ўручылі жанчынам-імянінніцам сувеніры і праспявалі праваслаўныя песні.
— Не забывайце, што жыццю трэба радавацца ў любым узросце і ў любой сітуацыі, — сказала Любоў Колпікава. — Няхай Бог ахінае Вас сваёй ласкай, моцай і сілай, а таксама асвячае кожны дзень пражытага жыцця. Пабольш вам чуць цёплых, ласкавых слоў, калі на душы холадна, калі невыносна цяжка і адзінока. Сагравайцеся самі і сагравайце іншых спагадай, любоўю, міласэрнасцю, дабрынёй сваіх сэрцаў.
На здымку: у час наведвання састарэлых жанчын у Гвозніцкім сельсавеце.

Опубликовано в «ГЧ» 11.11.2015 г.

Добавить комментарий


горные велосипеды
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!