Малітва за спачылых

З даўніх часоў суботу лічылі спецыяльным днём ушанавання продкаў. Да нашых дзён знакамі асаблівай пашаны вылучаюцца суботы перад Грамніцамі, Масленіцай, Тройцай, Пятром, а таксама Дзмітраўская і Міхайлаўская суботы.
Дзмітрыеўская і Міхайлаўская бацькоўскія суботы – гэта дні асаблівага царкоўнага памiнання ўсіх памерлых праваслаўных хрысціян.
Не ўсе людзі разумеюць дакладна, што значыць памянуць спачылых. Для многіх – гэта проста сесці за стол, прыгадаць, успомніць чалавека, яго справы… Але сэнс памінання заключаецца не ў гэтым. Памінанне – найперш царкоўная малітва. І зусім не выпадкова, что царкоўныя памінальныя службы заўжды заканчваюцца словамі “вечная памяць”. Яны з’яўляюцца заклікам царквы, звернутым да кожнага з нас, каб мы сваіх блізкіх не забывалі, памяталі. Памяталі ў малітве. У гэтыя дні вернікі ідуць у храм, падаюць памінальныя запіскі з імёнамі памерлых родных і блізкіх.
Ціха гараць свечкі. Узносяцца ў неба тысячы малітваў за тых, каго ўжо няма побач. “Са святымі ўпакой…” – спявае царкоўны хор. Здаецца ў такія хвіліны, што ўсё становіцца адзіным і вечным. Няма больш разрыву паміж “тут” і “там”. Толькі святло, ціхі смутак і малітва. Для нябожчыкаў наша малітва – адзінае суцяшэнне і падтрымка.
* * *
У адным з Божых запаветаў гаворыцца пра адносіны да бацькоў: “Шануй бацьку твайго і маці тваю, і будзе болей дзён тваіх на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе”. А народная мудрасць сцвярджае, што жывым лічыцца чалавек да таго часу, пакуль нашчадкі памятаюць яго імя.

Опубликовано в «ГЧ» 11.11.2015 г.

Добавить комментарий


http://steroid-pharm.com

steroid-pharm.com

best-cooler.reviews/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!