Пра будні, дабрабыт і пільнасць

Тэма адзінага Дня інфармавання на гэты раз гучала так: “Развіццё жыллёва-камунальных паслуг у Брэсцкай вобласці”.
Камунальныя паслугі, якімі мы карыстаемся кожны дзень, — самыя запатрабаваныя, таму найбольш актуальныя. Галіна жыллёва-камунальнай гаспадаркі нашага раёна прадстаўлена КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ”, дзе працуюць – 392 чалавекі. Прадпрыемства аказвае паслугі па абслугоўванню жылфонду, водазабеспячэнню і водаадвядзенню, цеплазабеспячэнню, сан­ачыстцы, паслугі лазняў і забеспячэння насельніцтва палівам.
Жыхары Радзежа так ці інакш таксама карыстаюцца імі. Сфера пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца, што мы ўсе разам і кожны з нас адчуваем і бачым, як паляпшаецца наш быт. За 9 месяцаў 2015 г. рэалізавана платных паслуг насельніцтву на суму 8 мільярдаў рублёў. Аб’ём рэалізацыі платных паслуг, у тым ліку дадатковых платных, на 1 жыхара раёна склаў 675 тысяч рублёў і 26 тысяч рублёў адпаведна. Узровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг па выніках 9 месяцаў 2015 г. складае 29,8%. Жыхары Радзежа ў чаканні, калі ў іх вёску прыйдзе прыродны газ, якім ужо карыстаюцца жыхары многіх населеных пунктаў. Старшыня райвыканкама Казімір Лапіч у час сустрэчы сказаў наконт гэтага так: “Мы ўшчыльную падышлі да праблемы газіфікацыі Ра­дзежа. Распрацавана ўжо праектна-каштарысная дакументацыя, якая каштуе амаль паўмільярда рублёў. І пабудаваць газаправод адлегласцю 8 кіламетраў – гэта таксама вельмі і вельмі нятанна. Але ж надзея, што газ сюды бу­дзе падведзены, блізкая.
Гаварылі на сустрэчы і пра добраўпарадкаванне дарогі Збураж-Радзеж, якая чакае рамонту. І тое, што ён будзе праведзены, таксама надзея ёсць, як сказаў кіраўнік прадпрыемства Мікалай Якімчук.
Кіраўнік раёна пажадаў калектыву работнікаў лепш працаваць, дабівацца больш важкіх вынікаў, бо прадпрыемства пакуль яшчэ ў ліку адстаючых, хаця тут многае зроблена для таго, каб займаць залатую сярэдзіну ў ліку сельгасарганізацый Маларытчыны.
— Каб лепш жыць, трэба лепш працаваць, — гаварыў Казімір Віктаравіч.
У сувязі з тэрарыстычнымі актамі ў Францыі 13 лістапада былі закрануты на сустрэчы і пытанні асабістай пільнасці грамадзян. Пра яе аўдыторыі напомніў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Віталь Ганчарук. “Трэба абавязкова звяртаць увагу на незнаёмых і падазроных асоб, на безгаспадарча пакінутыя прадметы і без прамару­джвання інфармаваць пра гэта міліцэйскія службы. Пільнасць лішняй ніколі не бывае”, — сказаў Віталь Іванавіч.
Ніна СВІЦЮК.
НА ЗДЫМКАХ: у час Дня інфармавання ў ДзП “Радзежскае”.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

 

Опубликовано 21.11.15 г.

Добавить комментарий


biceps-ua.com/

автоматический полив чертежи
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!