Абслуговая праца: эфектыўна і вынікова

Сёння відавочна, што нельга вучыць дзяцей, выкарыстоўваючы толькі магчымасці аднаго ўрока. Сучасная школа знаходзіцца ў стане няспыннага абнаўлення, пошуку новых форм, метадаў і сродкаў работы.
Аднак, як арганізаваць работу так, каб яна была выніковай і эфектыўнай? Адказ на гэтае пытанне разам паспрабавалі адшукаць ўдзельнікі абласнога семінара “Цэласнасць урока і пазакласнай работы як адна з важных умоў забеспячэння якасці адукацыйнага працэсу”, які нядаўна прайшоў на Маларытчыне. У ім прынялі ўдзел спецыялісты аддзелаў адукацыі, спорту і турызму раённых і гарадскіх выканкамаў, метадысты раённых і гарадскіх вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць абслуговую працу ў рэгіёнах, а таксама кіраўнікі рэгіянальных метадычных фарміраванняў настаўнікаў абслуговай працы.
Пазнавальным, цікавым і захапляльным атрымаўся ўрок у 7 класе “Выбар і афармленне падарункаў”, які правяла Анжаліка Сацюк, настаўніца вышэйшай катэгорыі. Ён пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі. Прысутныя пачулі шмат карыснай і неабходнай інфармацыі, сваімі рукамі паспрабавалі зрабіць падарунак са скуры.
Практыка-арыентаванымі сталі і майстар-класы, якія правялі Лідзія Некрашэвіч (“Флісавыя фантазіі”, Ланская СШ), Жанна Новік (“Салодкі букет”, Збуражскі д/с-СШ), Таццяна Аўдзяюк (“Выраб лялькі, ці Лялечны харавод”, СШ №1). Асаблівую цікавасць у прысутных выклікаў майстар-клас Таццяны Кацярыніч “3D — кветкі ў жэле”. Таццяна Міканораўна расказала і паказала, як можна хутка і арыгінальна ўпрыгожыць жэле і дэсерты для святочнага стала і прыемна здзівіць гасцей.
У другой палове дня абласны семінар працягваў сваю працу на базе СШ №2. Тут яго ўдзельнікаў запрасілі на кірмаш, які падрыхтавалі вучні ўстановы адукацыі пад кіраўніцтвам Наталлі Гарабінскай і Валянціны Гойка, настаўнікаў абслуговай працы. Апладысментамі сустрэлі ўдзельнікі семінара святочнае дэфіле – дэманстрацыю швейных вырабаў, прапанаваную настаўнікамі Наталляй Гарабінскай і Таццянай Аўдзяюк. Прысутным таксама прадставілася магчымасць наведаць выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і пазнаёміцца з работамі настаўнікаў абслуговай працы Ланской СШ, Олтушскай СШ, Дарапеевіцкага д/с-СШ, Збуражскага д/с-СШ, Хаціслаўскай СШ, Гвозніцкага д/с-СШ.
Завяршыўся абласны семінар круглым сталом, на якім былі падведзены яго вынікі.
* * *
Падчас абласнога семінара таксама адбылося абмеркаванне праграмы па абслуговай працы. Прысутныя звярнулі ўвагу на мэту, задачы працоўнага навучання, выказалі свае прапановы, меркаванні, пажаданні для ўдасканальвання зместу праграмы.
Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: падчас правядзення абласнага семінара па абслуговай працы на Маларытчыне.
Фота аўтара.

Опубликовано 21.11.15 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.tokyozakka.com.ua

ry-diplomer.com

www.yarema.ua/curtaine/avstrijskie-shtory