Хуткі крэдыт ад “Белаграпрамбанка”

На а мінулым тыдні ў пятніцу пакупнікі, якія зранку наведаліся ў магазін “Гаспадарчыя тавары”, сталі ўдзельнікамі прэзентацыі новага банкаўскага прадукту – хуткага крэдыту на пакупку тавараў. Як расказаў удзельнікам прэзентацыі намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра № 15 філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” Юрый Кацёл, у лістападзе “Белаграпрамбанк” заключыў дагавор з райспажыўтаварыствам. Згодна з дагаворам пакупнікі могуць разлічвацца за тавары, што рэалізуе распажыўтаварыства, з дапамогай крэдыту. Яго можна аформіць за кароткі час і без паручыцеляў. Сума, на якую можна ўзяць тавар, — ад 1 да 20 мільёнаў рублёў. Тэрмін, на які выдаецца крэдыт, – да 18 месяцаў. Працэнтная стаўка складаецца са стаўкі рэфінансавання плюс 17 %, што на сённяшні дзень — 42% .
Афармленне крэдыту, у чым маглі пераканацца пакупнікі, шмат часу не зойме. Выбраўшы тавар, трэба звярнуцца за бланкам даведкі аб заработнай плаце да прадаўца магазіна, аформіць даведку па асноўным месцы работы, прадаставіць яе ў банк і крыху пачакаць. На працягу гадзіны банк павінен прыняць рашэнне аб выдачы крэдыту і, калі рашэнне станоўчае, заключыць дагавор, з якім пакупнік прыйдзе ў магазін і забярэ тавар. Безнаяўныя грошы банк пералічыць за яго райспажыўтаварыству самастойна.
Крэдыт “Белаграпрамбанка” – навінка і для прадаўцоў гандлёвых кропак, якім прадстаўнік банка ўручыў усе неабходныя дакументы. Між іншым, тавар па хуткаму крэдыту можна набыць у такіх магазінах горада, як “Тэхніка”, ”Гаспадарчыя тавары”, “Аистёнок”, “Мэбля” і нівермаг.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: у час прэзентацыі крэдыту “Белаграпрамбанка”.
Фота аўтара.

Опубликовано «ГЧ» 25.11.15 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.