Крыштальны яблык — ад “Прадэкспа-2015”

Тры дыпломы і крыштальны яблык папоўнілі скарбонку дасягненняў кансервавагароднінасу­шыльнага камбіната. Такія ўзнагароды прадпрыемства прывезла з ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу “Прадэкспа-2015”. Гэтае мерапрыемства традыцыйна праводзяць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства гандлю, канцэрн “Белдзяржхарчпрам”, Белспажыўтаварыства, Мінскгарвыканкам.
— Крыштальны яблык, які атрымаў кансервавагароднінасушыльны камбінат за актыўнае прасоўванне прадукцыі прадпрыемства на беларускі рынак, ужо 17-ае па ліку, — расказвае Інеса Іванова, начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і знешнегандлёвых сувязей. — На гэты раз камбінат на выставе прадстаўляў прадукцыю дзіцячага харчавання, сокі, нектары, варэнне,а таксама джэмы. Упершыню на “Прадэкспа” мы прапанавалі навінку: 5 відаў дзіцячага харчавання “Таптышка” ў мяккай упакоўцы тыпу “Паўч”. Гэта двухкампанентныя пюрэ грушка + яблык, яблык + банан, яблык + персік, а таксама аднакампанентныя пюрэ персік, грушка.
-Інеса Анатольеўна, а ў чым перавага ўпакоўкі “Паўч” перад іншымі?
-Такая ўпакоўка з’яўляецца эканомнай і кампактнай. Яна трывалая да ўдараў, бяспечная ва ўжыванні. “Паўч” зручна браць на прагулку ці нават у далёкую паездку. Гэтая ўпакоўка развівае самастойнасць, бо дзіця само можа адкрыць і есці пюрэ. Плюс яшчэ і тое, што каўпачок можна выкарыстоўваць у якасці канструктара. Неабходна дадаць і тое, што прадукцыя для дзіцячага харчавання ва ўпакоўцы “Паўч” выпускаецца ў межах рэалізацыі праграмы па імпартазамяшчэнні.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Інеса Іванова і Юлія Бурштын, спецыяліст аддзела маркетынгу, рэалізацыі і знешнегандлёвых сувязей, з узнагародамі ХХІ Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу “Прадэкспа-2015”.
Фота аўтара.

Опубликовано 25.11.15 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


cialis-viagra.com.ua

www.dopingman.com.ua/tabletirovannyie-steroidyi/galotestin-xal.html

sledoc.com.ua