Несуцяшальная статыстыка

У параўнанні з адпаведным перыядам 2014 года на тэрыторыі раёна колькасць злачынстваў па агульнай лініі злачыннасці ўзрасла са 151 да 183, а па лініі крымінальнага вышуку – з 77 да 111.

Рост злачынстваў зарэгістраваны на тэрыторыі Макранскага (з 10 да 14), Хаціслаўскага (з 4 да 7), Олтушскага (з 8 да 15), Велікарыцкага (з 8 да 12), Лукаўскага (з 3 да 10), Чарнянскага (з 1 да 8) сельсаветаў і г. Маларыта (з 37 да 41). Пры гэтым колькасць узбуджаных крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці павялічылася з 4 да 6. Як негатыў, нельга не адзначыць факты ўчынення забойства на тэрыторыі Макранскага сельсавета і нанясенне цяжкіх цялесных пакалечанняў у Лукаўскім сельсавеце.
У мэтах зніжэння ўзроўню злачыннасці ў грамадскіх месцах, папярэджання фактаў хуліганства, разбояў, інтэнсіфікацыі работы па кантролю за асобамі, якія былі раней асуджаны і знаходзяцца на прафілактычных уліках у райаддзеле міліцыі, у кастрычніку-лістападзе праводзіўся комплекс дадатковых мер індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў і мер прэвентыўнага ўздзеяння ў адносінах грамадзян, якія дапускаюць насілле ў сям’і. Работа, што праводзілася, была накіравана таксама на недапушчэнне ўцягнення падлеткаў ў злачынную дзейнасць, у тым ліку звязаную з абаротам наркотыкаў, абарону пажылых грамадзян ад злачынных замахаў. Грамадзянам у рамках праводзімых мерапрыемстваў напаміналася, што лепшым спосабам абараніць сваё жыллё з’яўляецца ўстаноўка сістэм ахоўнай сігналізацыі. Спецыялісты падраздзяленняў Дэпартамента аховы дапамогуць абсталяваць сродкамі ахоўнай і трывожнай сігналізацыі жылыя дамы, кватэры і іншыя памяшканні, акажуць паслугі па устаноўцы сістэм відэаназірання для кантролю за абстаноўкай у пад’ездах і на дваравой тэрыторыі, відэадамафонаў у прыватных жылых дамах.

Наталля ПРАКАПУК,
участковы інспектар райаддзела міліцыі.

Опубликовано «ГЧ» 25.11.15 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий