Дрэва здароўя, як сімвал адмаўлення ад тытуню

Міжнароднаму Дню адмаўлення ад курэння, які адзначаўся 19 лістапада, у дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці прысвяцілі шэраг акцый. Навучэнцы агульнымі намаганнямі стваралі дрэва здароўя. Хто не курыць, замацоўваў на галінках лісточкі, хто курыць, але робіць першыя ўжо крокі, каб пазбавіцца ад гэтай шкоднай для арганізма звычкі, – кветачкі, а хто і не думае адмаўляцца ад курэння, – гнілыя плады. Дрэва атрымалася прыгожым, бо лісце і кветкі, якія сімвалізавалі здаровае жыццё, на ім пераважалі.
Пашырыць веды аб шкодзе курэння дапамог юнакам відэафільм. Падзяліцца гэтымі ведамі з жыхарамі горада выйшлі навучэнцы пад кіраўніцтвам старшыні прафсаюзнай арганізацыі Вольгі Назарук на цэнтральную вуліцу Маларыты. Яны раздавалі прахожым лістоўкі з парадамі наконт таго, як кінуць курыць. Вельмі ўразіла юнакоў тое, што ў большасці яны чулі ў адказ ад прахожых: “Я не куру”. Гэта яшчэ раз упэўнівала ўдзельнікаў акцыі ў тым, што здаровы лад жыцця сёння сапраўды ў модзе.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМАХ: у час акцыі.
Фота Вольгі НАЗАРУК.
Опубликовано «ГЧ» 25.11.15 г.

Добавить комментарий


www.chemtest.com.ua/vesi_avtomobilnie

заказать продвижение сайтов

лучшие часы с алиэкспресс
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!