Футбольныя навіны

Завяршыўся чэмпіянат раёна 
па футболе. Сёлета ў ім за памятны кубак змагалася
8 каманд.

Гэта – “Камунальнік”, “Штыль”, “Граніца”, каманды кансервавагароднінасушыльнага камбіната, прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці, СВК “Макраны”, СВК “Хаціслаўскі”, СУП “Савушкіна”. Спаборніцтвы праходзілі ў 2 кругі згодна з зацверджаным календаром правядзення гульняў і дзеючых правіл (адна гульня — дома, адна — на выездзе).
У выніковай турнірнай табліцы чэмпіянату раёна пераможцай стала каманда СВК “Хаціслаўскі” (77 забітых і 24 прапушчаных мячоў). На другім месцы апынулася каманда кансервавагароднінасушыльнага камбіната (71 забітых і 19 прапушчаных мячоў). Трэцяе месца заняла каманда “Камунальнік” (61 забітых і 19 прапушчаных мячоў). Каманда-пераможца была ўзнагароджана памятным кубкам, дыпломам і медалямі. Па выніках чэмпіянату лепшым іграком быў прызнаны Іван Абрамчук (СВК “Хаціслаўскі”), лепшым варатаром – Дзмітрый Піліпёнак (“Камунальнік”), лепшым бамбардзірам – Аляксандр Бяльчук (СВК “Хаціслаўскі”). Лепшымі суддзямі чэмпіянату прызнаны: цэнтральны суддзя – Юрый Трэбік, бакавыя суддзі – Уладзімір Касцевіч і Раман Хівук.

* * *
Чэмпіянат Брэсцкай вобласці па футболе праводзіўся ў 2 этапы. На першым этапе каманда Маларыцкага раёна па тэрытарыяльным прынцыпе падзелу ўвайшла ў Заходнюю зону. Сістэма правядзення спаборніцтваў — два кругі з раз’ездамі на сваім і на чужым полі. У першым, другім крузе каманда згуляла 14 гульняў, заняла 4 месца і ў Play-off сустрэлася з камандай “Альшаны”. Па выніках дзвюх сустрэч каманда Маларыцкага раёна пацярпела паражэнне (5: 3; 2: 4) па перавазе забітых галоў на чужым полі.

На здымку: момант адной з гульняў чэмпіянату Маларыцкага раёна па футболе.

Спартыўны кур’ер  з Мікалаем
НАВУМЧЫКАМ 

Опубликовано «ГЧ» 25.11.15 г.

Добавить комментарий


стать суррогатной мамой

steroid-pharm.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!