16-каманднае шматбор’е

У раёне прайшлі спаборніцтвы па шматбор’ю комплексу “Абаронца Айчыны”.

Яны праводзіліся з мэтаю павышэння якасці фізічнай і спецыяльна-прыкладной падрыхтоўкі юнакоў дапрызыўнага і прызыўнага ўзросту да воінскай службы ва Узброеных Сілах і іншых фарміраванняў. У праграму шматбор’я сярод юнакоў 15-17 гадоў былі ўключаны спаборніцтвы па наступных відах: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, кіданне гранаты (700 грам), падцягванне на перакладзіне, плаванне (50 метраў), бег на дыстанцыі 100 і 3000 метраў. За званне мацнейшай змагалася 16 каманд. У выніковай турнірнай табліцы на першым месцы апынулася каманда юнакоў раённай гімназіі ў складзе Арцёма Гаўрылюка (10 “А” клас) і Яўгена Юхімука (11 “Б” клас), на другім – СШ №2, на трэцім – Ланской СШ. У асабістым заліку лепшымі сталі: Іван Абрамчук (11 клас, Олтушская СШ), Андрэй Ігнацюк (10 клас, Дарапеевіцкі д/с-СШ), Аляксандр Кавальскі (10 клас, Лукаўская СШ).

На здымку: падчас спаборніцтваў па шматбор’ю “Абаронца Айчыны”.

Спартыўны кур’ер з Мікалаем
НАВУМЧЫКАМ

Опубликовано «ГЧ» 25.11.15 г.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.