За працу – Пісьмо падзякі

У шэрагу перадавікоў сельгасвытворчасці Маларытчыны, якія былі ўшанаваны на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, і аператар машыннага даення кароў сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Савушкіна” Людміла Аўдзяюк

Так ужо атрымалася, што на тым святочным мерапрыемстве нашы месцы ў зале ГДК аказаліся побач з лепшымі працаўнікамі сельскай гаспадаркі, з тымі, каму ў хуткім часе неабходна было падымацца на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі. Большасць з іх я не ведала, таму з цікавасцю назірала за мужчынамі і жанчынамі, якім на палях і фермах няма роўных, а тут яны хваляваліся нібыта дзеці. Хвалявалася і гэтая невысокая маладая жанчына. З прычоскай, у прыгожай ружовай сукенцы сярод незнаёмых людзей (дэлегацыя гаспадаркі, дзе ўсе свае, знаходзіліся ў зале недзе вышэй) яна, здавалася, адчувала сябе нібыта не ў сваёй талерцы. Але хвіліны славы і шматлікія апладысменты залы, калі атрымлівала з рук старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валянціна Зайчука Пісьмо падзякі абласнога выканаўчага камітэта, аператар машыннага даення кароў з СУП “Савушкіна” Людміла Аўдзяюк вытрымала з годнасцю. А пасля, расслабленая ўжо, з задавальненнем слухала песні ў выкананні народнага ансамбля песні “Славія” з Мухаўца.
…Родам Людміла з вёскі Ляхаўцы. А ў СУП “Савушкіна” яе прывяло каханне. Каля 20 гадоў таму яна выйшла замуж за тутэйшага хлопца Сяргея Аўдзеюка. Гаспадарка выдзеліла маладой сям’і дом, які яны нядаўна выкупілі ў прыватную ўласнасць. Што тычыцца работы, то для маладой жанчыны, якая вырасла ў вёсцы, пытанне гэтае было вырашана практычна адразу: на ферму, бо для таго, каб годна жыць і гадаваць дзяцей, неабходна працаваць. А якая яшчэ ў вёсцы работа, тым больш адносна грашовая?
Праўда, даіць кароў яна стала не адразу. Пэўны час і за цяляткамі давялося даглядаць. Было гэта ў прамежку нараджэння дзяцей. Іх у сям’і Аўдзеюкоў двое: дачка вучыцца ўжо ў гандлёвым каледжы, а сын яшчэ ходзіць у школу.
Працоўны стаж Людмілы 18 гадоў. 8 з іх яна доіць кароў. Зараз працуе на малочнатаварнай ферме Лясная. Жанчына любіць сваю работу і не ўтойвае гэтага. І працуе не дзеля ўзнагарод, хоць і не хавае, што атрымліваць іх прыемна. Прыемна, што твае праца і старанне заўважаны. У размове жанчына адзначае, што паспяховай рабоце калектыву, у якім яна працуе, садзейнічае яго зладжанасць і ўзаемаразуменне жывёлаводаў, адказнасць кожнага за сваю справу і за канчатковы вынік. Немалаважная роля ў гэтым і загадчыцы фермы Валянціны Крэнь, якая ўмела арганізоўвае працу сваіх падначаленых. А яна, як і іншыя жанчыны, проста сумленна выконвае свае абавязкі, бо інакш не можа.
Надзея ЯЦУРА.

На здымку: Пісьмо падзякі ад абласнога выканаўчага камітэта за добрасумленную працу атрымлівае аператар машыннага даення кароў СУП “Савушкіна” Людміла Аўдзяюк.

Фота Алега Крэмянеўскага

Опубликовано в ГЧ 28.11.15 г.

Добавить комментарий


panchira-gazo.biz

https://citroen.niko.ua/models/citroen-c1_1/

www.thailand-option.com/what-is-binary-options-is-it-difficult-for-novice-traders/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!