Узнагарода – за ініцыятыўнасць і добрасумленнасць

Людміла Вазнасіменка, на­мес­­нік дырэктара кансерва­вагарод­нінасушыльнага камбіната, нядаўна ўзнагароджана Ганаровай граматай Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці “Белдзяржхарчпрам”. Людміла Васільеўна яе атрымала за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, творчы падыход да работы, праяўленую ініцыятыву.
Людміла Вазнасіменка камбінату аддала ўжо 31 год. Яна добра ведае калектыў, кожнага яго работніка.
Пасля заканчэння вучобы Людміла Васільеўна была размеркавана на Маларыцкі гароднінасушыльны завод. Адразу стала працаваць таваразнаўцам па збыту гатовай прадукцыі, затым — начальнікам аддзела забеспячэння і збыту. І вось ужо 13 год яна — намеснік дырэктара. Акрамя таго, Людміла Вазнасіменка курыруе пытанні ідэалагічнай работы. Яна таксама з’яўляецца дэпутатам Маларыцкага раённага Савета дэтутатаў па Заводскай выбарчай акрузе №9.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Людміла Вазнасіменка.
Фота аўтара.

Опубликовано в ГЧ 28.11.2015 г.

 

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!